Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

15 верасня 1938(1938-09-15)

Месца нараджэння:

Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Менская вобласць, БССР, СССР

Дата смерці:

2015

Альма-матар:

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, краязнавец

Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі (15 сакавіка 1938, Мар’іна Горка — 2015) — беларускі празаік, краязнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Мар’інагорскай СШ №1. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, аспірантуру пры БДУ. Працаваў загадчыкам аддзела раённай газеты «Сцяг працы», 10 гадоў інспектарам рана, дырэктарам Светлаборскай школы. Разам з педагагічнай работай шмат часу аддаваў літаратурнаму занятку.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў нарысы, рэцэнзіі, аддаваў перавагу літаратурнаму краязнаўству. Найперш — даследванню пухавіцкага перыяду ў жыцці Якуба Коласа. Выдаў зборнік апавяданняў «Чаму Загібелька лепш Парыжа», «Сцяжынкамі Якуба Коласа». У сааўтарстве з А. Ярохіным напісаў дзве кнігі пра ўраджэнца Пухавіччыны — воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Чэпіка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе атрымаў прэмію ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]