Браніслаў Друцкі-Падбярэскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браніслаў Друцкі-Падбярэскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 студзеня 1894(1894-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 1939
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Браніслаў Друцкі-Падбярэскі (таксама сустракаецца Баляслаў), сапраўднае Сігізмунд Кіпрыянавіч Падбярэзскі (6 студзеня 1894, в. Белая Полацкага павета — пасля 1939) — беларускі літаратар і лексікограф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхты Вілкамірскага павета. На думку Л. Лаўрэша, Сігізмунд мог быць пазашлюбным сынам Кіпрыяна (Цыпрыяна) і зводным братам Браніслава Кіпрыянавіча Падбярэзскіх гербу «Газдава» (якія ўжывалі княскі тытул і называліся Друцкімі-Падбярэзскімі; гл. падр. пра род Падбярэзскіх)[1].

На думку Л. Лаўрэша, можна выказаць здагадку, што пасля смерці сапраўднага Браніслава Падбярэзскага (1884 — да 1917), які ў шлюбе з Юзэфай Корсак (1885—?) меў сына Юзафа Падбярэзскага (нар. 1905), гэта імя з дазволу бацькі ўзяў за псеўданім Сігізмунд Падбярэзскі.[1]

Атрымаў юрыдычную адукацыю. Жыў у мястэчку Свянцяны. У 1915 годзе перад нямецкім наступленнем пераехаў у Мінск, дзе працаваў у земскім саюзе. У жніўні 1917 года ў Петраградзе пабраўся шлюбам з Аленай Гурскай.[1]

У 1920 годзе прыехаў у Польшчу, спачатку жыў у Варшаве, з ліпеня 1920 года пасяліўся ў Наваградку. У 1922 годзе ў Навагрудку ўзначаліў выбарчы камітэт, як старшыню камітэта яго ў мемуарах успамінае Васіль Рагуля: «Назаўтра мы сабраліся ў кабінэце старшыні наваградзкага камітэту -- адваката Друцкага-Падбярэскага». Калі ў Навагрудак з Вільні прыязджалі беларускія палітыкі, Падбярэзскі прымаў іх і арганізоўваў сустрэчы з насельніцтвам.[1]

Сам Падбярэзскі ў 1922 годзе быў кандыдатам у Польскі Сейм па Навагрудскай акрузе ад спісу № 16. Пасля паразы на выбарах пераехаў у Вільню, спрабаваў заняцца адвакацкай практыкай, але не атрымаў дазволу ад уладаў. Пэўны час працаваў сакратаром пры беларускім пасольскім клубе і юрыстконсулам газеты «Наш сцяг». Магчыма, быў сябрам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Паводле данясення дэфензівы: «Чалавек разумны і вядомы як адзін з адукаваных беларусаў».[1]

На пачатку 1920-х гадоў член Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Супрацоўнічаў з беларускімі паланафільскімі арганізацыямі. У маі 1926 года на Гродзеншчыне збіраў подпісы выбаршчыкаў да Беларускага пасольскага клубу з патрабаваннем абрання маршала Пілсудскага прэзідэнтам Польшчы. Дзякуючы гэтай кампаніі была выслана тэлеграма ад 140 вёсак.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР, восенню 1939 года арыштаваны НКУС у рэдакцыі газеты «Віленская праўда», куды зайшоў як літаратар, што вядома са словаў журналіста Вульфа Сосенскага. Далейшы лёс невядомы.[2]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў пераважна як байкапісец, аўтар гумарэсак у прозе. Пераніцоўваў на беларускую мову класікаў-байкапісцаў. У 1920-х гадах друкаваўся ў часопісах «Беларуская культура», «Беларускі радны», «Беларуская хатка», газетах «Беларускае слова» (раней «Грамадзкі голас»), «Беларускі дзень». Падрыхтаваў і выдаў пад рэдакцыяй В. Грышкевіча першы беларуска-польскі слоўнік.

Займаўся краязнаўчым апісаннем Лідчыны.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Байкі», 24 стар. (1926, друкарня «Nowoczesna»)
  • «Пернік»: проза; 10 стар., 1000 ас. (1927, друкарня Баеўскага)
  • «Байкі, гумар, сатыра», 64 стар., 1000 ас. (1928, друкарня Клецкіна)
  • Падручны беларуска-польскі слоўнік, 324 стар. (1929, друкарня Клецкіна)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]