Браніслаў Нушыч
Браніслаў Нушыч | |
---|---|
сербск.: Бранислав Нушић | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | сербск.: Alkibijad Nuša |
Псеўданімы | Ben Akiba[1] |
Дата нараджэння | 8 (20) кастрычніка 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1938[2][3] (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Gita Predić-Nušić[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, журналіст, драматург, дзяржаўны служачы, дыпламат, пісьменнік, паэт-адвакат |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Браніслаў Нушыч (па-сербску Бранислав Нушић/Branislav Nušić; 20 кастрычніка 1864, Бялград — 19 студзеня 1938) — сербскі празаік, драматур, эсэіст, журналіст і дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 кастрычніка 1864 года ў Бялградзе як Алкібіяд Нуша. Яго бацька гандляваў збожжам, але ў хуткім часе пасля нараджэння дзіцяці страціў свой капітал. Сям’я пераехала ў Смедэрэва, дзе Нушыч правёў дзяцінства. Па дасягненні 18 гадоў афіцыйна змяніў імя на «Браніслаў Нушыч». Скончыў юрыдычны факультэт у Бялградзе ў 1884 годзе.
Удзельнічаў у сербска-балгарскай вайне 1885 года. Пасля вайны надрукаваў у газеце «Дневны ліст» кантраверсыйны верш «Два рабы», за які быў асуджаны на два гады катаргі. У вершы высьмейвалася сербская манархія, і ў першую чаргу кароль Мілан Абрэнавіч.
У 1889 годзе заняў дзяржаўную пасаду с стаў чыноўнікам МЗС і быў адпраўлены ў консульства ў Бітале, дзе ажаніўся ў 1983 годзе. На поўдні Сербіі і ў Македоніі правёў каля дзесяці гадоў. Ягонай апошняй пасадай у гэтым рэгіёне было месца віцэконсула ў Прышціне.
У 1900 годзе прызначаны сакратаром Міністэрства асветы і загадчыкам літаратурнай часткі Нацыянальнага тэатра ў Бялградзе. З 1904 года кіруе Сербскім нацыянальным тэатрам у Нові-Садзе. У 1905 годзе пакінуў гэту пасаду і пераехаў у Бялград, дзе працаваў журналістам. Пісаў пад псеўданімам «Бен Акиба». У 1912 годзе ў функцыі дзяржаўнага чыноўніка вярнуўся ў Біталу, а ў 1913 годзе заснаваў тэатр у Скоп’і, дзе жыў да 1915 года. Пакінуў краіну разам з войскам у часе Першай сусветнай вайны, да канца баявых дзеянняў жыў у Італіі, Швейцарыі, Францыі.
Пасля вайны кіруе аддзелам мастацтва Міністэрства асветы (да 1923 года), Нацыянальным тэатрам у Сараеве. У 1927 годзе вяртаецца ў Бялград.
У 1933 годзе абраны ў сябры Сербскай каралеўскай акадэміі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчая спадчына Нушыча вельмі абсяглая і размаітая. Пасля першых паэтычных спробаў пераарыентаваўся на рэалістычную і гумарыстычную прозу і камедыі, якія пісаў з 1880-х гадоў да канца 19 стагоддзя. У сатыры Нушыча адлюстроўвалася частка сербскай палітычнай рэчаіснасці, і ўсё ж ён быў больш гумарыстам і жартаўніком, чым сатырыкам.
Патрыятычныя драмы Нушыча не дасягаюць літаратурнага ўзроўню яго камедый.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Драмы
[правіць | правіць зыходнік]- «Тако је морало бити»
- «Јесења киша»
- «Иза божјих леђа»
- «Пучина»
Камедыі
[правіць | правіць зыходнік]- «Госпођа министарка»
- «Народни посланик»
- «Мистер Долар»
- «Ожалошћена породица»
- «Покојник»
- «Сумњиво лице»
- «Др»
- «Протекција»
- «Свет»
- «Пут око света»
Раманы
[правіць | правіць зыходнік]- «Аутобиографија»
- «Општинско дете» (у Сараеве выдадзена як «Općinsko dijete»)
- «Хајдуци»
Апавяданні
[правіць | правіць зыходнік]- «Политички противник»
- «Посмртно слово»
- «Класа»
- «Приповетке једног каплара»
Трагедыі
[правіць | правіць зыходнік]- «Кнез Иво од Семберије»
- «Хаџи-Лоја»
- «Наход»
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтабіяграфія: аповесць / Браніслаў Нушыч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 228, [1] с., [1] л. партр. — (Бібліятэка замежнай прозы)/
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б в Нушич Бранислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Branislav Nušić // Brockhaus Enzyklopädie
- Нарадзіліся 20 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Бялградзе
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Бялградзе
- Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
- Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Сербіі
- Драматургі Сербіі