Перайсці да зместу

Браніслаў Сільвестравіч Смольскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браніслаў Сільвестравіч Смольскі
Дата нараджэння 19 сакавіка 1909(1909-03-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 2005(2005-03-30)[2] (96 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Дзмітрый Браніслававіч Смольскі
Род дзейнасці музыказнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Браніслаў Сільвестравіч Смо́льскі[3] (19 сакавіка 1909(1909-03-19)[1], Мінск30 сакавіка 2005(2005-03-30)[2]) — беларускі музыказнавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1979). Кандыдат мастацтвазнаўства (1969), дысертацыя «Гісторыя беларускага музычнага тэатра ад народных вытокаў да адкрыцця Дзяржаўнага тэатра оперы і балета».

Нарадзіўся 19 сакавіка 1909 года ў Мінску. Сям’я Сільвестра Смольскага была музычнай: дочкі ігралі на фартэпіяна, маці з бацькам спявалі, Браніслаў уключаўся ў іх дуэт. Марай Браніслава з дзяцінства было навучыцца граць на скрыпцы.[4]

У 1924 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр (БДМТ), які толькі адкрыўся, у клас прафесара Аркадзя Бяссмертнага (скрыпка). Вядомы музыказнаўца Юльян Дрэйзін параіў Браніславу Смольскаму заняцца тэарэтычнымі дысцыплінамі.[5] Паралельна, у 1928—1929 гадах, Браніслаў Смольскі працаваў музычным рэдактарам Беларускага радыёцэнтра.

Скончыў у 1936 годзе гістарычнае аддзяленне Маскоўскай кансерваторыі, у 1960 годзе тэатразнаўчы факультэт ГІТІСа. Выкладчык Беларускай кансерваторыі (1936—1941, 1944—1950), Ташкенцкай кансерваторыі і музычнай школы-дзесяцігодкі пры Ташкенцкай кансерваторыі (1941—1943), спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансерваторыі (1947—1960). У 1943—1944 гадах начальнік аддзела навучальных устаноў Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР. У 1951—1952 гадах загадчык музычнай рэдакцыі Беларускага радыё. У 1953—1955 гадах загадчык музычным аддзелам Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР. З 1955 года навуковы супрацоўнік, з 1965 года старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

Памёр 30 сакавіка 2025 года[6]

Сыны — Дзмітрый (1937—2017) і Аляксандр (1952—2024), абодва беларускія кампазітары.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар артыкулаў, прысвечаных пытанням развіцця беларускай музычнай культуры, тэатральных рэцэнзій, у т.л. (у калектыве аўтараў) раздзелы «Музычная культура Беларускай ССР» (у кнізе: Гісторыя музыкі народаў СССР. Т. 1-5); «Беларускі дзяржаўны ордэна Леніна Вялікі тэатр оперы і балета» (у кнізе: Мастацтва савецкай Беларусі. — Мінск, 1955), «Вытокі і першапачатковыя формы беларускага музычнага тэатра» (у кнізе: Беларускае мастацтва. — Мінск, 1960). Аўтар шэрагу творчых партрэтаў беларускіх оперных спявакоў[7].

  1. 1 2 Смольский Бронислав Сильвестрович // https://www.biografija.ru/biography/smolskij-bronislav-silvestrovich.htm
  2. 1 2 https://bis.nlb.by/by/documents/129082
  3. БелЭн 2002.
  4. 100 ЛИЦ СЛАВНОЙ ИСТОРИИ(недаступная спасылка). Минский государственный музыкальный колледж имени М.И.Глинки (3 сакавіка 2025). Праверана 13 красавіка 2026.
  5. 100 ЛИЦ СЛАВНОЙ ИСТОРИИ(недаступная спасылка). Минский государственный музыкальный колледж имени М.И.Глинки (3 сакавіка 2025). Праверана 13 красавіка 2026.
  6. Смольскі Браніслаў Сільвестравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  7. Беларусь 1995.
  • Дубкова Т. А. Смольскі Браніслаў Сільвестравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 61. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Смольский, Бронислав Сильвестрович // Большая биографическая энциклопедия. — 2009. (руск.)
  • Дубкова Т. А. Смо́льскі Браніслаў Сільвестравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 676—677. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.