Браслаўскае патрыятычнае падполле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браслаўскае патрыятычнае падполле
Гады існавання 1942 — 1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып падполле
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 13 чал. (1941)
Дыслакацыя БССР: Браслаў
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у

Браслаўскае патрыятычнае падполле — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў Браславе. Дзейнічала з верасня 1942 да ліпеня 1944 года. Аб’ядноўвала 13 чалавек.

Арганізатары і кіраўнікі: А. А. Васілеўскі (да верасня 1943 года), Э. А. Ціранаў. Падпольшчыкі вялі антыфашысцкую прапаганду, здабывалі дакументы, звесткі пра варожыя гарнізоны, месцазнаходжанне вайсковых складоў, казарм і перадавалі іх савецкім партызанам, здабывалі для партызан зброю, боепрыпасы і медыкаменты, выратавалі ад расправы каля 150 партыйных і савецкіх работнікаў, ваеннапалонных. Выконвалі заданні партызанскага атрада, потым партызанскай брыгады «За Радзіму», з 1943 года партызанскай брыгады імя Г. К. Жукава. Трымалі сувязь з Азяраўскім камсамольска-маладзёжным падполлем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі