Браслаўскі павет (1921—1940)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Браслаўскі павет (1922—1940))
Jump to navigation Jump to search
Браслаўскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 31 кастрычніка 1919
Браслаўскі павет на карце

Браслаўскі павет (польск.: Powiat brasławski) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Браслаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Павет утвораны 31 кастрычніка 1919 г. у складзе Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў з часткі былых Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні (гміны Браслаў, Дрысвяты, Дукшты, Опса, Плюсы, Рымшаны, Слабодка, Смолвы і Відзы) і Ілукштанскага павета Курляндскай губерні (гміны Бароўка, Баруны, Дэмень, Калкуны, Скрудзеліна, Саланай). Часовай сядзібай уладаў стала мястэчка Браслаў[1][2].

У ліпені 1920 года тэрыторыя былога Ілукштанскага павета ў складзе шасці гмін агульнай плошчай 1,5 тыс. км² была перададзена Латвіі[2][3].

Будынак павятовага староства ў Браславе ў 1930-х гг.

Існуе разыходжанне ў вызначэнні прыналежнасці паўночна-заходніх гмін Браслаўскага павета (гміны Браслаў, Дрысвяты, Дукшты, Опса, Плюсы, Рымшаны, Слабодка, Смолвы і Відзы) на мяжы 1921—1922 гг. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 (Арт. 1) называе Браслаўскі павет адным з 5 паветаў (разам з Віленскім, Ашмянскім, Свянцянскім і Троцкім) Віленскай зямлі, над якім была ўсталявана дзяржаўная ўлада ў 1922 годзе (гэта значыць тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы). З іншага боку, Паказальнік населеных пунктаў Польскай Рэспублікі, выдадзены Галоўным статыстычным упраўленнем у 1923 годзе, называе Браслаўскі павет адным з паветаў (разам з Дунілавіцкім, Дзісенскім і Вілейскім), якія ў 1922 годзе былі перададзены з Навагрудскага ваяводства і ў склад Віленскай зямлі, і прыводзіць адначасова падрабязную статыстыку для гэтых гмін з 30 верасня 1921 года. Таксама іншыя крыніцы (між іншым карты) падаюць інфармацыю пра далучэнне на мяжы 1921-22 гадоў да Сярэдняй Літвы Браслаўскага і Лідскага паветаў[4][5]. Разыходжанне ўзнікла праз розныя інтэрпрэтацыі, праведзеных на тэрыторыі Браслаўскага павета (а таксама Лідскага павета) «выбараў у Віленскі сейм» на падставе пастановы Сейма Польшчы ад 16 лістапада 1921 года, якая паклала канец палітычнай барацьбе на гэтых тэрыторыях. Адам Мяльцарак сцвярджае, што Браслаўскі і Лідскі паветы фактычна да Сярэдняй Літвы не адносіліся[2].

1 студзеня 1926 года са складу Дзісенскага павета перададзены 8 гмін: Богіна, Чарасы, Друя, Ёды, Лявонпаль, Мёры, Новы Пагост і Пераброддзе, а гміна Дукшты перададзена са складу Браслаўскага павета ў Свянцянскі павет[6].

20 студзеня 1926 года Браслаўскі павет увайшоў у склад новаўтворанага Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Раён з поўначы межаваў з Латвій, а з паўночнага ўсходу з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Браслаўскі павет 4 снежня 1939 года ў складзе Вілейскай вобласці. 15 студзеня 1940 года скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны[7].

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу насельніцтва ў снежні 1919 г. у Браслаўскім павеце Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пражывала 82 513 чалавек, з якіх 52,5 % — палякі, 15,3 % — беларусы, 15,0 % — літоўцы, 3,9 % — жыды, 13,2 % — прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей (галоўным чынам рускія). У павеце было 1901 паселішча, з якіх 2 мелі больш за 1000 тысяч жыхароў. Найбуйнейшым з іх быў Браслаў, у якім пражывала 1235 жыхароў[8].

У 1921 г. у павеце пражывала 124 036 жыхароў. Паводле перапісу насельніцтва 1931 года, у павеце пражывала 143 161 чалавек, з якіх сваёй роднай мовай назвалі: польскую — 93 958 (65,6 %), беларускую — 23 138 (16,2 %), рускую — 14 551 (10,2 %), ідыш — 6846 (4,8 %), літоўскую — 3490 (3 %). Каталіцтва вызнавала 89 020 чалавек (62,2 %), праваслаўе — 29 672 (20,7 %), іншыя хрысціянскія рэлігіі − 16 183 (11,3 %), іўдаізм — 7703 (5,4 %)[9].

Паводле Альфонса Крысінскага і Віктара Арміцкага, тэрыторыя павета ўваходзіла ў т.зв. кампактны беларуска-польскі абшар, гэта значыць праваслаўнае беларускае насельніцтва жыло толькі ў сельскай мясцовасці, у той час як палякі пераважалі ў буйных паселішчах[10].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Браслаўскім павеце Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў у 1919/1920 навучальным годзе дзейнічала 35 пачатковых школ, у якіх навучалася 1574 дзіцяці, працавалі 38 настаўнікаў[11].

Гміны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 25, poz. 257
  2. 2,0 2,1 2,2 Mielcarek, Adam Janusz. Podziały terytorialno - administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej. Warszawa: Wydawnictwo Neriton. 
  3. Łossowski, P.. Łotwa nasz sąsiad. Warszawa. 
  4. Andrzej Gawryszewski: Ludność Polski w XX wieku, 2005
  5. Atlas Historyczny Polski, PKWK, 1967
  6. Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472
  7. Браслаўскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
  8. "I. Tablice ogólne". Zeszyt VII. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919). Prace geograficzne wydawane przez Eugenjusza Romera. LwówWarszawa: Książnica Polska T-wa Naucz. Szkół Wyższych. 1920. 
  9. Drugi Powszechny Spis Ludności z dn. 9 XII 1931 r.: mieszkania i gospodarstwa domowe, ludność, stosunki zawodowe: województwo wileńskie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. http://pbc.biaman.pl/dlibra/docmetadata?id=2110. Retrieved on 2008-08-17. 
  10. Wierzbicki, Marek (2007). "Stosunki polsko-białoruskie przed wrześniem 1939". Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939–1941. Biblioteka historyczna Frondy. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda. ISBN 978-83-88747-76-2. 
  11. Gierowska-Kałłaur, Joanna (2003). "Rozdział VII. Szkolnictwo na ziemiach podległych Zarządowi Cywilnemu Ziem Wschodnich". Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920). Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN. ISBN 83-88973-60-6. 
  12. 1 студзеня 1926 г. перададзена ў склад Свянцянскага павета (Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472).
  13. 13,0 13,1 13,2 13,3 13,4 13,5 13,6 13,7 1 студзеня 1926 г. перададзена са складу Дзісенскага павета(Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]