Братаўка лугавая
Братаўка лугавая | |||||||||||||||
Агульны выгляд расліны, Нарвегія | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Melampyrum pratense L., (1753) | |||||||||||||||
|
Братаўка лугавая, Жаруха[3] (Melampyrum pratense) — аднагадовая травяністая расліна, від роду братаўка (Melampyrum) сямейства заразіхавыя (Orobanchaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Суквецце
|
Расліна 15-30(60) см вышынёй.
Сцябло голае або апушанае ў верхняй частцы рэдкімі, кароткімі, белымі, звернутымі ўніз валасінкамі, прамое, простае або галінастае, з 1-2 парамі тонкіх галін.
Лісце яйкападобна-ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, 4-9 см даўжынёй і 0,5—1,2 см шырынёй, доўга завостранае, звужанае ў хвосцік 1-1,5 мм даўжынёй або з месцамі, цэльнакрайняе або верхняе часам ля аснавання рэдка-зубчастае, голае або з абодвух бакоў рассеяна-валасістае і па краі пакрытае кароткімі, жорсткімі валасінкамі.
Кветкі на голых кветаножках 1-2 мм даўжынёй, прамыя, пазней гарызантальна адхіленыя і звернутыя ў адзін бок, у рэдкім гронкападобным суквецці, 2-7 см даўжынёй і 1 см шырынёй. Прыкветкі падобныя па форме з лісцем, яйкападобныя або лінейна-ланцэтныя, 1,7 см даўжынёй, 0,4 см шырынёй, ніжнія ля аснавання круглявыя, цэльнакрайнія або слаба выемкава-зубчастыя, верхнія ля аснавання клінаватыя, з 1-2 некалькі шылападобна-лінейнымі зубцамі або цэльнакрайнія. Чашачка 7 мм даўжынёй, амаль голая, з доўгай трубкай 3 мм даўжынёй, па жылках часам рэдка валасістай і з лінейна-шылападобнымі, уверх адцягненымі, амаль роўнымі зубцамі 4(5) мм даўжынёй, карацей трубкі вяночка, па краі з рэдкімі, кароткімі, цвёрдымі валасінкамі. Вяночак ў 1½—2½ разы даўжэй чашачкі, лімонна-жоўты, белы, бураваты або спачатку жаўтлявы, пазней светла-ружовы з пурпуровымі палоскамі, з прамой, белай трубкай, у зеве больш-менш замкнёнай, ніжняя губа слаба адхіленая ад пляскатай верхняй. Тычынкі з пылавікамі 2,5 мм даўжынёй, з няроўнымі, востраканцовымі прыдаткамі, ніжнія даўжэй астатніх. Завязь яйкападобная, 2-3 мм даўжынёй, 1,5 мм шырынёй, голая. Слупок ў 3 разы даўжэй завязі, наверсе загнуты, гладкі.
Каробачка яйкападобная, завостраная, амаль прамая, 0,8—1 см даўжынёй, 0,4—0,5 см шырынёй, трохі або на 1/3 даўжэй кубачкі, голая, коса завостраная, шчыліна ўскрывання голая. Насенне даўгаватае, 5,5—6 мм даўжынёй, 2,5 мм шырынёй, гладкае. Цвіце з мая па ліпень.
Від апісаны з Заходняй Еўропы.
Распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Від шырока распаўсюджаны ў лясной зоне Еўропы і ў Заходняй Сібіры, даходзячы на ўсходзе да басейна Енісея. Еўропа: лясная паласа, Скандынавія, уключаючы Арктычную Скандынавію, горы Сярэдняй Еўропы, Кольскі паўвостраў, Карэлія, Прыпалярны Урал, Паўночны Урал (гара Сабля); Арктычная частка Расіі, поўдзень Каніна, паўднёвае ўзбярэжжа Чошскай губы, Мурман; Заходняя Сібір: поўдзень; Усходняя Сібір: сярэдняе цячэнне Енісея; Малая Азія.
Расце ў хвойных, лісцяных і змешаных лясах, у тундрах, на палянах, лясных, рознатраўных лугах, на ключавых і сфагнавых балотах, па берагах азёр і мораў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.