Браты Лімбург

З пляцоўкі Вікіпедыя

Браты Лімбург (фр.: Frères de Limbourg, нідэрл.: Gebroeders Van Limburg) — Поль, Эрман і Жанекен (меркавана паміж 1385 і 1416) — жывапісцы-мініятурысты пачатку XV стагоддзя, родам з Паўночных Нідэрландаў, якія праславіліся дзякуючы стварэнню «Цудоўнага часаслова герцага Берыйскага».

Пасля смерці бацькі, разьбяра-скульптара Арнольда з Лімбурга, вучыліся ў парыжскага залатых спраў майстра Алебрэ дэ Балюра. У 1400 годзе паступілі на службу да герцага Філіпа Смелага і заставаліся пры ім да яго смерці 1404 годзе. Пасля працавалі, верагодна, у Жана Берыйскага ў Буржы і Парыжы, але першая згадка пра братоў адносіцца толькі да 1410 года.