Браты Міладзінавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Дзімітр Міладзінаў
Димитар Миладинов
Dimitar Miladinov.jpg
Род дзейнасці казачнік
Дата нараджэння 1810(1810)
Месца нараджэння Струга
Дата смерці 23 студзеня 1862(1862-01-23)
Месца смерці Канстаніцінопаль
Грамадзянства Асманская імперыя
Бацька Хрыста Міладзінаў
Маці Султана Міладзінава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Канстанцін Міладзінаў
Константин Миладинов
Konstantin Miladinov.jpg
Род дзейнасці казачнік
Дата нараджэння 1810(1810)
Месца нараджэння Струга
Дата смерці 18 студзеня 1862(1862-01-18)
Месца смерці Канстанцінопаль
Грамадзянства Асманская імперыя
Бацька Хрыста Міладзінаў
Маці Султана Міладзінава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Браты Дзімітр (1810, Струга23 студзеня 1862 Канстанцінопаль) і Канстанцін (1810, Струга18 студзеня 1862) Міладзінавы — дзеячы балгарскае культурнага адраджэння 19 стагоддзя.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Браты Міладзінавы нарадзіліся ў вялікай сям'і ганчара Хрыста Міладзінава і яго жонкі Султаны Міладзінавай. Бацькі мелі восем дзяцей: Дзімітр і Канстанцін, Навум, Тане, Мате, Апостал, а таксама Ганна і Крэста.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Абодва браты былі важнымі фігурамі ў справе балгарскае адраджэння.

Зборнік братоў Міладзінавых[правіць | правіць зыходнік]

У 1856 годзе Дзімітр вярнуўся ў Стругі для суправаджэння свайго брата Канстанціна, які ездзіў у Расію для вывучэння славянскай філалогіі ў Маскоўскім універсітэце.

У Макве ён застаўся да заканчэння ўніверсітэта ў 1860 годзе, а затым у Вене ён сустрэўся з Ёсіпам Юраем Штросмаерам(руск.) бел., яки дапамог яму ў выданні калекцыі балгарскіх народных песень.

Зборнік пад назвай «Бѫлгарски народни пѣсни. Собрани отъ братья Миладиновци, Димитрія и Константина и издадени отъ Константина. Въ Загребъ. Въ книгопечатница-та на А. Якича, 1861». Выходзіць у Заграбе ў 1861 годзе[1][2][3]. Ён складаўся з 660 балгарскіх народных песень з славянскіх рэгіёнаў Цэнтральных і Усходніх Балкан.

Паэзія Канстанціна Міладзінава[правіць | правіць зыходнік]

Паэзія Канстанціна Міаладзінава была напоўнена сацыяльнымі і нацыянальнымі матывамі. Ніжэй прыведзены спіс прац, апублікаваных пры яго жыцці:[4]

  • «Бисера», «Б'лгарски книжици», година I, 1858, кн. 15.
  • «Желание», «Б'лгарски книжици», година I, 1858, кн 15.
  • «Голапче», «Б'лгарски книжици», година I, 1858, кн. 15.
  • «Шупељка», «Б'лгарски книжици», година I, 1858, кн. 15.
  • «Не - не пијан», «Б'лгарски книжици», година I, 1858, кн. 15.
  • «Клетва», «Б'лгарски книжици», година I, 1858, кн. 15.
  • «Скрсти», «Б'лгарски книжици», година I, 1858, кн. 19.
  • «Грк и Бугарин», «Б'лгарски книжици», година I, 1858, кн. 24.
  • «Побратимство», «Б'лгарски книжици», година II, 1859, кн. 22.
  • «Думание», «Б'лгарские книжици», година II, 1859, кн 22.
  • «Сираче», «Братски труд», 1860, кн 1.
  • «На сонцето», «Братски труд», 1860, кн. 1.
  • «Еѓуптин делија», «Братски труд», 1860, кн. 3.
  • «На чужина», «Дунавски лебед», година I, 1860, бр. 20.
  • «Т'га за југ», «Дунавски лебед», година I, 1860, бр. 20.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1861 года Канстанцін пакінуў Заграб і паехаў у Бялград, дзе даведаўся, што яго брат Дзімітр знаходзіцца ў Канстанцінопальскай турме.

Потым, ён накіраваўся ў Канстанцінопаль, дзе быў арыштаваны туркамі, абвінавачаны ў шпіянажы і кінуты ў турму. Браты Канстанцін і Дзімітр Міладзінавы памерлі ў 1862 годзе ў Канстанцінопале пры загадкавых абставінах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Nationalism, Globalisation and Ortodoxy: the social origins of ethnic conflict in the Balkans. Victor Roudlometof. Grenwood Publishing Group. 2001. ISBN 03133119499. p. 144(недаступная спасылка)
  2. Language and National Identity in Greece. 1766—1976, Peter Nacridge, Oxford university Press, 2010, ISBN 019959905X. p/ 189/
  3. Who are the Macedonians& Hugh Poulton, C. Hurst & Co. Publishers, 2000, ISBN 1850656340, p 38.(недаступная спасылка)
  4. «Бугарска преродбеничка поезија», избор и редакција Кирил Топалов, «-{Български писател}-» Софија, 1980б стр 271