Брат-Чырпоеў
Выгляд
| Брат-Чырпоеў | |
|---|---|
| руск. Брат-Чирпоев | |
Астравы Чорныя Браты. Выгляд з космасу | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 16 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
| Размяшчэнне | |
| 46°28′ пн. ш. 150°50′ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Брат-Чырпоеў (руск.: Брат-Чирпоев) — востраў архіпелага Чорныя Браты. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 16 км². Ненаселены.
Мае вулканічнае паходжанне. Вулкан Брат-Чырпоеў дасягае 749 м. Паўночна-заходні схіл стромкі, пакрыты вялікімі камянямі. Берагі абрывістыя, унізе пакрытыя друзам, радзей пяском. Пітной вады няма.
Флора бедная. У нізінах паміж гарамі сустракаюцца нізкія хмызнякі, каля ўзбярэжжа — зёлкавыя травы. Фаўна прадстаўлена лісамі, грызунамі, невялікай колькасцю птушак, рознымі ластаногімі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Острова «Черные братья» Архівавана 12 кастрычніка 2014.
- Вулканический массив Черных Братьев
