Перайсці да зместу

Брахлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Брахлоў
руск.: Брахлов
52°21′55″ пн. ш. 32°27′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клімаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 377 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243083
Код АКАТП 15228804001
Паказаць/схаваць карты
Брахлоў (Расія)
Брахлоў
Брахлоў

Брахлоў[2] (руск.: Брахлов) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Брахлоўскага сельскага паселішча.

Сяло заснавана ў 1620 годзе. У XIX ст. у сяле працаваў буйны бровар, дзейнічала драўляная царква.

Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.