Перайсці да зместу

Брацкая магіла падпольшчыкаў, ахвяр фашызму і ваеннапалонных (Орша)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Брацкая магіла падпольшчыкаў, ахвяр фашызму і ваеннапалонных
Краіна  Беларусь
Горад Орша
Будаўніцтва 1971

Бра́цкая магі́ла падпо́льшчыкаў, ахвя́р фашы́зму і ваеннапало́нных — вайсковае пахаванне ў горадзе Орша Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на могілках па вуліцы Энгельса[1].

У магіле пахаваны каля 300 удзельнікаў Аршанскага камуністычнага падполля, ахвяр фашызму і савецкіх ваеннапалонных, якія загінулі ў перыяд з 1941 па 1944 гады падчас акупацыі горада нямецка-фашысцкімі захопнікамі[1].

У 1971 годзе на брацкай магіле была пастаўлена стэла на ўшанаванне памяці загінуўшых[1].