Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў (вуліца Талбухіна, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў
53°55′32″ пн. ш. 27°36′50″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Дошкі з імёнамі
Дошкі з імёнамі

Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў — мемарыял на вул. Талбухіна ў Мінску, размешчаны на месцы масавага пахавання савецкіх ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкім лагеры на тэрыторыі цяперашняга гадзіннікавага завода і памерлі ў 1941-44 гг., а таксама іншых чырвонаармейцаў і падпольшчыкаў перапахаваных у гэтай брацкай магіле ў пачатку 1950-х гг. Афіцыйна лічыцца, што тут пахавана 10000 чал[1]. Звесткі маюцца на 238 пахаваных[2]. Надмагілле было ўсталявана ў 1963 г[3]. З 1980 г. пахаванне замацавана за выканкамам Першамайскага раёна Мінска[4]. Дагляд магілы ажыццяўляюць Мінскі гадзіннікавы завод, Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў і СШ № 63[5]. Магіла ніякім чынам не адгароджана, і ніякіх механізмаў абароны пліт з імёнамі некаторых пахаваных ад хаджэння ці сядзення з боку адпачываючых у скверы, дзе яна знаходзіцца, не прадугледжана[6].

Вядомыя людзі, пахаваныя тут[правіць | правіць зыходнік]

  • Алена Чыжэўская, падпольшчыца

Зноскі

  1. Паспорт воинского захоронения на ул. Толбухина № 1136, с.1; цыт па: О Усачёв. Городское отделение STALAG 352 — минский лагерь военнопленных AUSSTELLUNG (ВЫСТАВКА) на бывшей Пушкинской улице Братская могила на улице Толбухина. Архівавана 14 лютага 2018. // Минск старый и новый
  2. Паспорт воинского захоронения на ул. Толбухина № 1136, с.1; цыт па: О Усачёв. Городское отделение STALAG 352 — минский лагерь военнопленных AUSSTELLUNG (ВЫСТАВКА) на бывшей Пушкинской улице Братская могила на улице Толбухина. Архівавана 14 лютага 2018. // Минск старый и новый
  3. В. П. Шамов. Памятники Минска. Минск: Полымя, 1991—208 с. цыт па: О Усачёв. Городское отделение STALAG 352 — минский лагерь военнопленных AUSSTELLUNG (ВЫСТАВКА) на бывшей Пушкинской улице Братская могила на улице Толбухина. Архівавана 14 лютага 2018. // Минск старый и новый
  4. Рашэнне Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў № 4 ад 10.01.1980
  5. Паспорт воинского захоронения на ул. Толбухина № 1136, с.2; цыт па: О Усачёв. Городское отделение STALAG 352 — минский лагерь военнопленных AUSSTELLUNG (ВЫСТАВКА) на бывшей Пушкинской улице Братская могила на улице Толбухина. Архівавана 14 лютага 2018. // Минск старый и новый
  6. Мемарыяльныя могілкі Мінска. Частка 1 // Блог Андрэя Берастоўскага