Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Славені)
Брацкая магіла | |
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Славені |
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — вайсковае пахаванне ў в. Славені, Талачынскі раён. Размешчана ў цэнтры вёскі, ля самай аўтамагістралі Мінск — Масква.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Брацкая магіла з’явілася ў 1964 годзе, у час падрыхтоўкі да 20-годдзя Перамогі над нацысцкай Германіяй. Астанкі воінаў і партызан, пахаваных у гады вайны ля аўтамагістралі, чыгункі, навакольных вёсак, былі перанесены ў адну брацкую магілу. Спачатку ў ёй спачывалі 35 афіцэраў, салдат і партызан. Затым чырвоныя следапыты Славенскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам былога партызана, настаўніка Я. А. Пасюціна знайшлі яшчэ дзевяць невядомых магіл. Астанкі загінуўшых таксама былі перанесены сюды. Школьнікі ўстанавілі іх імёны і апісалі подзвігі ўсіх 44 загінуўшых, пахаваных у брацкай магіле ў Славенях. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Іван Цімафеевіч Арцем’еў і французскі лётчык палка «Нармандыя-Нёман» Жак Гастон, які загінуў у небе Талачына летам 1944 года.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Над братняй магілай узвышаецца скульптура воіна ў плашч-палатцы з аўтаматам на грудзях. У яго задуменных вачах і боль страт, і рашучасць адпомсціць ворагу за таварышаў па зброі, за спаленыя гарады і сёлы роднай Беларусі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, месца пахавання французскага лётчыка Жака Гастона // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 419.
- Шнэйдар, А. Яны ўвасабляюць подзвіг / А. Шнэйдар // Наша Талачыншчына. — 2005. — 7 мая.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Славені(недаступная спасылка)