Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Паставы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
55°06′46″ пн. ш. 26°52′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Паставы
Дата пабудовы 1964 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000580шыфр 213Д000580
Map

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — помнік у горадзе Паставах, знаходзіцца па вуліцы Чырвонаармейскай.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік з’яўляецца брацкая магілай, у якой пахаваны 333 воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у 1941—1944 гадах. Сярод пахаваных — воіны 145-й стралковай дывізіі, якія аддалі сваё жыццё пры вызваленні Паставаў і Пастаўскага раёна ў ліпені 1944 года, а таксама Герой Савецкага Саюза Васіль Паўлавіч Кірычук.

Помнік на брацкай магіле быў пастаўлены ў 1964 годзе. На ім змешчана выява ордэна «Перамога», на пастаменце — скульптура воіна з прыспушчаным сцягам, на мемарыяльных плітах увекавечаны прозвішчы загінуўшых воінаў[1].

У 2007 годзе помнік быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]