Брацкая магіла (Дукора, 1920, 1944)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Дукора
Будаўніцтва 19201944 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000513шыфр 613Д000513

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца ва ўрочышча Пушча за 3 км на паўночны захад ад вёскі. Усталяваны ў гонар дукорскіх партызан — удзельнікаў супраціву польскім войскам, на тэрыторыі Ігуменскага і Мінскага паветаў у 1919—1920 гадах і воінам, якія памерлі ў баях супраць нямецкіх войскаў у 1941—1944 гадах.

1920[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1919 года па красавік 1920 года пад кіраўніцтвам Мінскага падпольнага партыйнага камітэта ў Дукорскай, Пярэжырскай, Самахвалавіцкай, Сеніцкай і іншых валасцях былі створаны партызанскія групы і атрады (каля 600 чалавек). На чале іх стаялі А. А. Блажко, С. Р. Камлюк, Г. Ф. Катлянік, А. А. Крывашчокі і іншыя.

Падпольны партызанскі камітэт планаваў нанесці ў маі 1920 года адначасны ўдар ў некалькіх месцах. Але 27—28 красавіка польскія войскі правялі арышты партызан і падпольшчыкаў у в. Козырава, Калядзічы і Гатава, 3 мая ў в. Дукора і Харэвічы, пазней у в. Забалоцце, Кайкава, Лешніца, Міханавічы і іншых. Пасля катаванняў 17 мая 1920 года ва ўрочышчы Пушча былі расстраляны 11 партызан: А. К. Ахрамовіч, А. А. Блажко, П. К. Буры, І. І. Камлюк, І. Р. Камлюк, С. Р. Камлюк, Г. Ф. Катлянік, А. А. Крывашчокі, М. Ф. Маліноўскі, П. С. Пазняк і М. І. Рудовіч.

Пасля вызвалення Беларусі ад польскіх войскаў рэшткі партызан перапахаваны: А. А. Блажко — у в. Харэвічы, іншых у в. Пярэжыр, дзе ў маі 1932 года ім пастаўлены помнік.

У ліпені 1925 года быў пастаўлены помнік.

1944[правіць | правіць зыходнік]

У 1944 годзе был пахаваны 39 войнаў 1-га гвардзейскага танкавага Донскага корпуса і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецкіх войскаў у 1941—1944 гадах.

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

Абеліск вышынёй 5 м, фундаментам 3×3 м, вышыня пастамента 1 м. Вяршыня абеліска каранавана пяціканцовай зоркай на металічным стрыжні. На фасаднай частцы ўмацавана мармуровая дошка памерам 1×0,8 м з тэкстам: «В память 16 партизан, погибших за освобождение советской Родины 17 мая 1920 года в деревне Дукора (ниже 14 фамилий Дукорских партизан) и неизвестным воинам и партизанам, погибшим в 1941—1944 г.г.». Магіла абнесена металічнай агароджай 20×15 м.

У 1959 годзе на месцы расстрэлу партызан і на брацкай магіле войнаў і партызан адноўлены бетонны абеліск[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9