Брацкая магіла (Мар’іна Горка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
53°31′45″ пн. ш. 28°07′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мар’іна Горка
Будаўніцтва 19411944 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000516шыфр 613Д000516
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў горадзе Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца на гарадскіх могілках каля вёскі Уладзіміраўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У брацкай магіле пахавана 83 войнаў і партызана, якія загінулі ў 1941 і 1944 гадах у баях супраць нямецкіх войск. Сярод пахаваных 3 афіцэра, 75 салдатаў і 5 партызан.

У 1960 годзе ўсталяваны абеліск, збудаваны па тыпавых праектах Дзяржбуда БССР. Жалеза-бетонны абеліск вышынёй 3,5 м, падставай 1,2×2,5 м. Вяршыню абеліска карануе пяціканцовая зорка на металічным стрыжні, другая ляпная зорка ў верхняй частцы абеліска. На мармуровай дошцы памерам 0,68×1 м. — тэкст: «Здесь похоронены защитники Родины в период Великой Отечественной войны». Ніжэй занесены прозвішчу загінулых. Магіла абнесена металічнай агароджай 4×10 м.[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9