Брацкія могілкі (Орша)
Выгляд
| Помнік | |
| Брацкія могілкі | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Горад | Орша |
| Будаўніцтва | 1957, 1974 |
Бра́цкія мо́гілкі — вайсковае пахаванне ў горадзе Орша Віцебскай вобласці, размешчанае па Пралетарскай вуліцы[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На могілках пахаваны воіны Чырвонай Арміі і партызаны, якія загінулі пры вызваленні Оршы ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, а таксама савецкія ваеннапалонныя, загубленыя гітлераўцамі ў перыяд з 1941 па 1944 гады. Усяго на гэтым месцы пахавана больш за 28 тысяч чалавек[1].
На ўшанаванне памяці загінуўшых у 1957 і 1974 гадах на магілках былі пастаўлены скульптура воіна, шматфігурная скульптурная кампазіцыя, тякая ўключае воіна, партызана і жанчыну, а таксама стэла і ўстаноўлены надмагільныя пліты[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Збор помнікаў 1985, с. 90.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 130. Брацкія могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — С. 90. — 496 с., іл.