Брацлаўскае намесніцтва
Выгляд
| Брацлаўскае намесніцтва | |||
|---|---|---|---|
| Брацлавское наместничество | |||
|
|||
| Краіна |
|
||
| Уваходзіць у | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 13 (24) красавіка 1793 | ||
| Дата скасавання | 12 (23) снежня 1796 | ||
|
|
|||
Бра́цлаўскае наме́сніцтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі. Губернскі горад — Брацлаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]13 красавіка 1793 года на тэрыторыі Падольскага і Брацлаўскага ваяводстваў Рэчы Паспалітай была заснавана Брацлаўская губерня.
На падставе царскіх указаў ад 22 мая 1795 года было створана Брацлаўскае намесніцтва, якое падзялялася на 13 акруг.
Уступіўшы на пасад, Павел I указам ад 12 снежня 1796 года ліквідаваў Брацлаўскае намесніцтва, а яго землі ўвайшлі ў склад Падольскай (Брацлаўскі, Вінніцкі, Ліцінскі, Бяршадскі, Гайсінскі, Ямпольскі, Магілёўскі, Тульчынскі і Хме́льніцкі паветы) і Кіеўскай губерні (Махноўскі, Ліпавецкі, Пяцігорскі і Сквірскі паветы).