Браціслаўскі Град
| Славутасць | |
| Браціслаўскі Град | |
|---|---|
| славацк.: Bratislavský hrad | |
| | |
| 48°08′32″ пн. ш. 17°06′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
| Дата заснавання | 1431 |
| Сайт | bratislava-hrad.sk |

Браціслаўскі замак (славацк.: Bratislavský hrad) — цэнтральны і найважнейшы замак у Браціславе, які многія стагоддзі з'яўляецца неад'емнай часткай гарадской панарамы.
Манументальны «град», узноўлены з руінаў у другой палове XX ст., сімвалізуе больш за тысячу гадоў славацкай гісторыі, размешчаны на паўднёвым астроге Малых Карпатаў, на ўцёсе над левым берагам Дуная, ля перакрыжавання дарог міжнароднага значэння. Браціслаўскі замак — адна з галоўных дамінантаў горада, нацыянальна-культурны помнік.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Планіроўка Градскага палаца захавала элементы Сігізмундавай готыкі (рыцарская зала, эркер у аркадзе) і Тэрэзіянскага барока. Для рэпрэзентатыўных функцый каралеўскага барочнага палаца характэрны прадстаўнічыя архітэктанічныя элементы, такія, як урачыстыя лесвіцы, якія займаюць сабой цэлае крыло, і вестыбюль. Ад рэнесансу засталіся толькі фрагменты ў паўднёва-ўсходнім вуглу з багатым роспісам скляпенняў і з расліннымі арнаментамі на сценах былога эркера. Тэрыторыя першага паверху служыць прадстаўніцкім мэтам Славацкай народнай рады. У федэральнай зале ў кастрычніку 1968 года быў падпісаны закон пра Чэхаславацкую федэрацыю. Гэтыя ўрачыстыя памяшканні ўпрыгожаны цэлым шэрагам твораў выбітных сучасных майстроў славацкага мастацтва.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браціслаўскі Град
