Брачыслаў Васількавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Брачыслаў Васількавіч
Князь віцебскі
1162 — пасля 1180
Папярэднік Усяслаў Васількавіч
Пераемнік ?

Нараджэнне невядома
Смерць пасля 1180
Род Рурыкавічы, полацкая галіна, віцебская лінія
Бацька Васілька Святаславіч
Дзеці сыны: ?Васілька Брачыславіч, ?Усяслаў Брачыславіч

Брачыслаў Васількавіч (? — памёр пасля 1180) — князь віцебскі (1162 — пасля 1180). Прадстаўнік Ізяславічаў Полацкіх, галіны роду Рурыкавічаў[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Васількі Святаславіча[1], полацкага князя ў 1132—1143/44 гадах. Пра Брачыслава вядома вельмі мала. Упершыню пэўна ўспамінаецца крыніцамі пад 1180 годам як князь віцебскі, калі сярод саюзнікаў Святаслава Усеваладавіча, вялікага князя кіеўскага, хадзіў да Друцка[1]. Пасля гэтых падзей крыніцамі не ўспамінаецца.

Напэўна, яшчэ адзін, але дакладна не датаваны, успамін пра Брачыслава ёсць у «Слове пра паход Ігараў». Прынамсі, на цяперашні час, большасць даследчыкаў трымаецца меркавання, што згаданыя «Словам» браты Ізяслаў, Брачыслаў і Усевалад Васількавічы — сыны Васількі Святаславіча, а не іншага Васількі, як прапануюць асобныя даследчыкі. Аўтар «Слова» папракае Брачыслава і Усевалада, што не аказалі дапамогі Ізяславу і той загінуў у баі з літоўцамі. Пры гэтым, цяжка рабіць высновы пра ступень справядлівасці папроку, таксама і пра адносіны братоў і іх біяграфіі.

Праблематыка[правіць | правіць зыходнік]

Значаная частка даследчыкаў атаясняе Брачыслава Васількавіча з Брачыславам, які ўспамінаецца пад 1158[1] годам, калі полацкі князь Рагвалод Барысавіч забраў у менскіх князёў Глебавічаў горад Ізяслаўль і аддаў Брачыславу, бо горад быў яго «отчынай». Неўзабаве Глебавічы захапілі Ізяслаўль, схапілі і закавалі Брачыслава, а яго брата Валодшу пасадзілі ў цямніцу. У 1160 годзе Рагвалод Барысавіч зноў ваяваў з Глебавічамі і вызваліў Брачыслава і Валодшу[1].

Аднак, атаясненне Брачыслава Васількавіча з Брачыславам, удзельнікам падзей 1158—1160 гадоў, няпэўнае. Калі ў 1158 годзе летапіс называе Ізяслаўль «отчынай» Брачыслава Васількавіча, трэба дапусціць, што некалі ізяслаўскім князем быў Васілька Святаславіч. Такую акалічнасць адзначае напрыклад Э. Загарульскі, але не робіць адпаведных высноў. Пра княжанне ж Васількі Святаславіча ў Ізяслаўлі ні проста, ні ўскосна не вядома з крыніц, пагатоў, для гэтага няма храналагічнага месца. У 1128 годзе ў Ізяслаўлі жыў Брачыслаў, якога лічаць Давыдавічам, то бок тады горад мусіў належаць Давыду Усяславічу, а не Васільку Святаславічу. Пасля 1128 года Ізяслаўль як і Полацк трымалі кіеўскія намеснікі, бо вялікі князь Мсціслаў «паслаў мужоў па гарадах іх». Толькі ў 1132 годзе палачане прагналі кіеўскага намесніка і далі Васільку сталец у Полацку, менавіта тады Васілька згаданы ўпершыню, а Ізяслаўль тым часам, напэўна, заставаўся ў кіеўскіх руках. Пагатоў неімаверна, каб пры жыцці бацькі -- Святаслава Усяславіча, Васілька Святаславіч мог мець асобны ўдзел, прынамсі да смерці большасці дзядзек і старэйшых стрыечных братоў, чаго пэўна не было.

Такім чынам, даследчыкі ставяць асобна Брачыслава Давыдавіча ў Ізяслаўлі пад 1128 годам, і Брачыслава, ізяслаўскага князя ў 1158—1160 гадах, якога прапануюць спрабуюць атаясняць з Брачыславам Васількавічам. Брачыслаў Давыдавіч быў высланы ў Візантыю разам з бацькам у 1129 годзе, у ссылцы памерла яго жонка, але ён мог вярнуцца, як Рагвалод-Васіль у 1139 годзе, і Ізяслаўль быў "отчынай" для яго.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Імя жонкі не вядома. Дзецьмі Брачыслава Васількавіча называюць:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Брячислав Василькович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 84. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богуславский В.В., Бурминов В.В. Русь. Рюриковичи. — м: Познавательная книга плюс, 2000. — С. 79. — 672 с. — (Иллюстрированные словари). — 20 000 экз. — ISBN 5-8321-0050-6.