Брашанціт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брашанціт
Brochantite.jpg
Формула Cu4SO4(OH)6
Колер смарагдава-зялёны да цёмна-зялёнага
Празрыстасць празрысты
Цвёрдасць 3,5-4

Брашанціт або крызувігіт[1] (фр.: brochantite — па імені французскага мінеролага Андрэ Жана Франсуа Мары Брашана дэ Вільера) — мінерал класа сульфатаў Cu4SO4(OH)6. Змяшчае 69-70 % CuO.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Крышталізуецца ў манакліннай сістэме. Крышталічная структура субслоістая. Колер смарагдава-зялёны да цёмна-зялёнага; празрысты. Спайнасть дасканалая. Цвёрдасць 3,5-4[2]. Шчыльнасць 3800-4100 кг/м3.

Формы вылучэння: ігольчастыя крышталі, дробнакрышталічныя друзы, нацёкавыя формы кудзелістай будовы. Утвараецца ў зонах акіслення радовішчаў медных сульфідных руд, ва ўмовах гарачага сухога клімату, дзе сустракаецца сумесна з малахітам, азурытам, купрытам, хрызаколай і іншымі.

Згодна з артыкулам акадэміка Ф. Ю. Левінсона-Лесінга ў «ЭСБЕ», у сальфатарах Крызувіга ў Ісландыі знаходзілася адно з «лепшых» (на пачатак XX стагоддзя) радовішчаў мінерала, адкуль і пайшла яго другая  назва «крызувігіт», якая амаль не выкарыстоўваецца ў цяперашні час.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.