Брашэвіцкая карыя-экзот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брашэвіцкая карыя-экзот
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, а. Брашэвічы, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць
Дата заснавання 1972

Брашэ́віцкая ка́рыя-экзо́т — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Драгічынскім раёна Брэсцкай вобласці. Размешчана ў а. Брашэвічы, у садзе за адміністрацыйным будынкам Брашэвіцкага лясніцтва Драгічынскага лясгаса, выдзел 8 квартала № 102. Карыя авальная (Carya ovata), адзіны на Беларусі пладаносны экзэмпляр. Узрост каля 95 гадоў, вышыня 24,9 м, дыяметр ствала 0,54 м[1]. Каштоўная дэкаратыўная i арэхаплодная парода. Ахоўны статус нададзены ў 1972 годзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]