Браян Фрыл
Браян Фрыл | |
Brian Friel | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 9 студзеня 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 2 кастрычніка 2015[4][1][…] (86 гадоў) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: | |
Альма-матар: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | |
Валодае мовамі: | англійская[8] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды: | |
![]() |
Браян Фрыл (9 студзеня 1929, Ома(руск.) бел., графства Графства Тырон(руск.) бел.) — ірландскі пісьменнік і драматург. У 1948 годзе скончыў каледж св. Патрыка (Мейнут) са ступенню бакалаўра мастацтваў. Затым вучыўся ў педагагічным каледжы св. Іосіфа (Белфаст). Працаваў настаўнікам у школах акругі Лондандэры (1950—1960).
Пачаў пісаць у 1950-я гады радыёп'есы і апавяданні для часопіса «The New Yorker(руск.) бел.». Напісаная ў 1963 годзе п'еса «Філадэльфія, я іду да цябе!», якая была ўпершыню прадстаўлена на тэатральным фэсце ў Дубліне (1964), пасля — у Нью-Ёрку (1966) і Лондане (1967), атрымала глядацкае прызнанне.
Затым пісаў меладраматычныя п'есы. Першая палітычная п'еса «Ганаровыя грамадзяне» (1973) пра падзеі «Крывавай нядзелі(руск.) бел.» 1972 была прадстаўлена адначасова ў тэатры «Раял Корт» у Лондане і ў Тэатры Абацтва ў Дубліне. П'еса «Пераклады» (1980) пра канфлікт Ірландыі з Вялікабрытаніяй стала першай пастаноўкай трупы «Філд Дей Ціэтр», створанай Фрылам разам з акцёрам Стывенам Ры, паэтам Шэймасам Хіні і іншымі. За п'есу «Танцы на свяце Луга» Фрыла ў 1991 годзе атрымаў Прэмію Лорэнса Аліўе, годам пазней — нью-ёркскую прэмію Тоні. Гэтая, пабудаваная на аўтабіяграфічным матэрыяле, п'еса ў 1999 годзе была экранізавана.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 1988 — Evening Standard Award for Best Play — Aristocrats
- 1989 — New York Drama Critics Circle Award for Best Foreign Play — Aristocrats
- 1991 — Прэмія Лоўрэнса Аліўе за лепшую п'есу — Dancing at Lughnasa
- 1992 — New York Drama Critics Circle award for best play- Dancing at Lughnasa
- 1992 — Tony awards, including Best Play — Dancing at Lughnasa
- 1996 — New York Drama Critics Circle award for best foreign play — Molly Sweeney
- 2010 — Donegal Person of the Year
Літаратура і спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Фрил Б. Почетные граждане. М., 1975.
- Браян Фрыл(англ.) на сайце Internet Broadway Database
- Браян Фрыл (англ.) на сайце Internet Movie Database
|
- ↑ 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Brian Friel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Brian Friel // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.irishtimes.com/news/ireland/irish-news/brian-friel-giant-of-world-theatre-dies-aged-86-1.2375950
- ↑ Brian Friel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.rte.ie/ten/news/2015/1002/731870-brian-friel/
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Паўночнай Ірландыі
- Памерлі 2 кастрычніка
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Ірландыі
- Выпускнікі Ольстэрскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ірландскага нацыянальнага ўніверсітэта ў Мейнуце
- Асобы
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі XX стагоддзя
- Драматургі Ірландыі
- Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Пісьменнікі паводле алфавіта