Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт
ням.: Technische Universität Braunschweig
Siegel TU Braunschweig transparent.svg
Braunschweig altes TU-Gebäude.jpg
Арыгінальная назва ням.: Technische Universität Braunschweig
Міжнародная назва англ.: Technical University of Braunschweig
Заснаваны 1745
Студэнты 20 037
Размяшчэнне Браўншвайг
Сайт tu-braunschweig.de
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Braunschweig) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Браўншвайг.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Установа з’яўляецца сярэднім па колькасці студэнтаў універсітэтам Германіі, у якім навучаецца каля 18 500 студэнтаў па 84 праграмах навучання. Яна ўзыходзіць сваімі каранямі да Collegium Carolinum, заснаванага ў 1745 годзе, што робіць яго самым старажытным сярод тэхнічных універсітэтаў Германіі. Універсітэт з’яўляецца членам аб’яднання дзевяці вядучых тэхнічных ВНУ Германіі і звычайна ўваходзіць у шэраг найлепшых інжынерных універсітэтаў краіны.

Профіль даследаванняў універсітэта вельмі міждысцыплінарны, але з акцэнтам на аэранаўтыку, распрацоўку транспартных сродкаў, уключаючы аўтаномнае кіраванне і электрычную мабільнасць, вытворчасць, навукі аб жыцці і метралогію. Даследаванні праводзяцца ў цесным супрацоўніцтве са знешнімі арганізацыямі, такімі як Нямецкі аэракасмічны цэнтр, Цэнтр інфекцыйных даследаванняў імя Гельмгольца, некалькі навукова-даследчых інстытутаў, Нацыянальны інстытут метралогіі Германіі і многія іншыя. Будучы адным з нямногіх даследчых ВНУ падобнага тыпу ў свеце, універсітэт мае ўласны даследчы аэрапорт.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт імя Карла Фрыдрыха Гауса (матэматыка, інфарматыка, эканоміка, сацыяльныя навукі)
  • Факультэт навук аб жыцці (біялогія і біятэхналогіі, хімія і хімія харчовых прадуктаў, фармакалогія і псіхалогія)
  • Факультэт архітэктуры, будаўнічай інжынерыі і навук аб навакольным асяроддзі
  • Факультэт машынабудавання
  • Факультэт электратэхнікі, інфармацыйных тэхналогій і фізікі
  • Факультэт гуманітарных і педагагічных навук

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]