Бродніцкі сельсавет (Іванаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бродніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бродніца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 175
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Бро́дніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бродніца.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Яечкавіцкага сельсавета[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Іванаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пінскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў Іванаўскім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бродніцкага сельсавета было 13 населеных пунктаў[2]. 26 чэрвеня 2013 года ў склад Махроўскага сельсавета перададзена вёска Завышша[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3175 чалавек[4]. Нацыянальны склад: 89,4 % — беларусы, 6,8 % — украінцы, 1,8 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 21. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области Архівавана 11 красавіка 2021.
  4. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).