Бродніцкі сельсавет (Іванаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бродніцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бродніца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 175
Код аўтам. нумароў 1

Бро́дніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Бродніца.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Яечкавіцкага сельсавета[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Іванаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пінскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў Іванаўскім раёне. 26 чэрвеня 2013 года ў склад Махроўскага сельсавета перададзена вёска Завышша[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3175 чалавек[3]. Нацыянальны склад: 89,4 % — беларусы, 6,8 % — украінцы, 1,8 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области
  3. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).