Перайсці да зместу

Бромсебрускі мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бромсебрускі мір
Тэрытарыяльныя змены паводле Бромсебрускага міру. Карычневым колерам паказана Данія, зялёным — Швецыя, жоўтым — тэрыторыі, якія адышлі да Швецыі, чырвоным — Халанд, перададзены Швецыі тэрмінам на 30 гадоў.
Тэрытарыяльныя змены паводле Бромсебрускага міру. Карычневым колерам паказана Данія, зялёным — Швецыя, жоўтым — тэрыторыі, якія адышлі да Швецыі, чырвоным — Халанд, перададзены Швецыі тэрмінам на 30 гадоў.
Дата падпісання 23 жніўня 1645
Месца падпісання
Памятны знак у гонар падпісання Бромсебрускага міру

Бромсебрускі мірмірны дагавор, падпісаны 13 жніўня 1645 года паміж Швецыяй і Даніяй-Нарвегіяй пры пасрэдніцтве Францыі ў вёсцы Бромсебру, на мяжы гістарычных правінцый Блекінге і Смоланд. Дагавор завяршыў дацка-шведскую вайну 1643—1645 гадоў, якая была часткай Трыццацігадовай вайны.

Паводле ўмоў міру Данія саступіла Швецыі астравы Готланд і Эзэль, а таксама дзве нарвежскія правінцыі — Емтланд і Хер’едален. Акрамя таго, Халанд перадаваўся Швецыі тэрмінам на 30 гадоў. Шведскія судны былі вызвалены ад выплаты мытных пошлін пры праходжанні праз праліў Зунд.

  • Gjerset, Knut. History of the Norwegian People. — Vol. I. — New York: The MacMillan Company, 1915.
  • Bache, Niels. Nordens Historie. — Kjøbenhavn: Forslagsbureauet, 1884.
  • Lisk, Jill. The Struggle for Supremacy in the Baltic: 1600—1725. — New York: Funk & Wagnalls, 1967.