Брошка з Тары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ireland 2010 etc 029 (2).jpg
Брошка з Тары. каля 700
Матэрыял Пазалочанае срэбра[d]
Нацыянальны музей Ірландыі
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Брошка з Тары — адліваная з бронзы, пасярэбраная, з даданнем бурштыну, золата, шкла і медзі брошка, упрыгожаная латэнскімі ўзорамі, адзін з самых каштоўных узораў ірландскага астраўнога мастацтва VIII стагоддзя. Захоўваецца ў Нацыянальным музеі Ірландыі. Брошка важыць 224,36 грам, яе дыяметр ў коле — 8,7 см, агульная даўжыня — 22,5 см[1]. Часткова была адноўлена ў лабараторыях музея (адноўлены фрагменты чалавечых галоў, якія прысутнічаюць ва ўзоры).

Нягледзячы на тое, што яна названая ў гонар пагорка Тары, знойдзена яна была не на ім; знаходка адбылася ў жніўні 1850 года ў вёсцы Бетыстаўн графства Міт[2]. Назва была дадзена, улічваючы багацце аздаблення брошкі — была зроблена выснова, што яна паходзіць з рэзідэнцыі Вярхоўных каралёў Ірландыі.

Зноскі

  1. National Museum of Ireland page
  2. Tara Brooch (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2011. Праверана 27 кастрычніка 2010.