Броўнік аднаклубневы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Броўнік аднаклубневы
Herminium monorchis (plants).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Herminium monorchis (L.) R. Br., 1813

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   431298
EOL   1099756
IPNI   638624-1
TPL   kew-98526

Броўнік аднаклубневы (Herminium monorchis) — травяністая расліна сямейства архідных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна з голым, амаль бязлістым сцяблом вышынёй 8-25 см і шарападобным клубнем. Лісце ланцэтнае ці прадаўгавата-ланцэтнае па 2-3 у ніжняй частцы сцябла. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, з моцным мядовым пахам, сабраны ў падоўжанае, шматкветкавае коласападобнае суквецце. Лісцікі калякветніка ў выглядзе шлема. Губа з кароткім мяшэчкападобным шпорцам. Завязь сядзячая, скручаная. Плод — сухая каробачка з дробным насеннем.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Рэліктавы еўразійскі падтаежна-горны від. Агульны арэал складаецца з заходнееўрапейскага, скандынаўскага і ўсходнееўрапейска-сібірскага фрагментаў, якія працягнуліся дугападобнай палосай ад Дняпра да Далёкага Усходу. Асобныя эксклавы існуюць на поўдні Вялікабрытаніі, на Балканах, Каўказе, у Карпатах, на Тыбеце, Гімалаях, Цянь-Шані і на ўсходзе Кітая і Японіі. На Беларусі сустракаецца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных участках росту на заходняй мяжы ўсходнееўрапейска-сібірскага фрагмента арэала.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені-ліпені. Размнажаецца вегетатыўна і насеннем.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5