Бруна Дзэві
| Бруна Дзэві | |
|---|---|
| італ.: Bruno Zevi | |
| | |
| Род дзейнасці | архітэктар, палітык, мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры, гісторык, выкладчык універсітэта, пісьменнік |
| Дата нараджэння | 22 студзеня 1918[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 студзеня 2000[4][2] (81 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Tullia Zevi[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
Бруна Дзэві (італ.: Bruno Zevi; 22 студзеня 1918[1][2], Рым[3] — 9 студзеня 2000[4][2], Рым) — італьянскі архітэктар, гісторык і тэарэтык архітэктуры, мастацкі крытык, публіцыст і палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў класічным Ліцэі Таса, дзе яго аднакласнікамі былі Паала Алатры і Марыа Аліката. У 1934 годзе ўдзельнічаў у сустрэчах Моладзевага клуба новай культуры, заснаванага Марыа Алікатай. У той перыяд ён выявіў схільнасць да мастацтва і архітэктуры, апублікаваўшы серыю артыкулаў у студэнцкім альманаху «Журнал моладзі», якім кіраваў Віторыа Мусаліні.
Па заканчэнні школы ў 1936 годзе Бруна Дзэві паступіў на архітэктурны факультэт Рымскага ўніверсітэта.
У наступным годзе разам з Алікатай і Паала Алатры наведаў Літарыялі («Ліктарскія чытанні») у Неапалі і далучыўся да фашысцкіх універсітэцкіх груп.
У 1938 годзе Дзэві ўдзельнічаў у Міжрэгіянальных конкурсах культуры і мастацтва і выйграў «Прэліттарыялі» Рыма ў катэгорыі «Літаратурная і мастацкая крытыка». У тым жа годзе ён быў узнагароджаны бронзавым медалём Фонду Марыё Паланці імя Беніта Мусаліні, як лепшы студэнт архітэктурнага факультэта.
Антыяўрэйскае заканадаўства 1938 года заспела знянацку тых, хто, як і сям'я Дзэві, не выказваў публічнай нязгоды з фашысцкім рэжымам. Малады Бруна вырашыў пакінуць Італію: у сакавіку 1939 года ён з'ехаў у Швейцарыю, а адтуль пераехаў у Англію, у Лондан.
У студзені 1940 года ён быў у Парыжы. Сусветная вайна прымусіла Дзэві пераехаць у ЗША.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Bruno Zevi
- 1 2 3 4 abART Праверана 1 красавіка 2021.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #119198444 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 7 лістапада 2026.
- 1 2 Bruno Zevi // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.