Бруна Якаўлевіч Ясенскі
| Бруна Якаўлевіч Ясенскі | |
|---|---|
| польск.: Bruno Jasieński | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Віктар Якаўлевіч Зысман |
| Дата нараджэння | 17 ліпеня 1901[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 верасня 1938[3][4][…] (37 гадоў) ці 17 жніўня 1938[1] (37 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства |
|
| Бацька | Jakub Zysman[d] |
| Жонка | Anna Berzin[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | празаік, паэт, драматург |
| Жанр | паэзія, проза, драматургія |
| Мова твораў | польская, руская, французская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя |
|
| Член у | |
Бру́на Я́каўлевіч Ясе́нскі (польск.: Bruno Jasieński, сапраўднае імя Ві́ктар Я́каўлевіч Зы́сман[5] (польск.: Wiktor Zysman), у 1908—1929 гадах — Ві́ктар Іва́навіч Ясе́нскі[6][7][8]; 17 ліпеня 1901 — 17 верасня 1938) — польскі і савецкі пісьменнік, паэт, драматург[9][10][11]. Пісаў на польскай, рускай і французскай мовах. Член ЦВК Таджыкскай ССР. Расстраляны ў 1938 годзе. Рэабілітаваны пасмяротна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Расійскай імперыі, у мястэчку Клімонтаў Сандамірскага павета Радамскай губерні (цяпер у Свентакшыскім ваяводстве Польшчы) у сям'і вядомага яўрэйскага ўрача Якуба Зысмана (Якава Гершонавіча Зысмана, 1861—1926) і каталічкі Еўфіміі Марыі Маджалеўскай. У 1908 годзе шляхам фіктыўнага ўсынаўлення Іванам Людвикавічам Ясенскім яго прозвішча было афіцыйна зменена на Ясенскі.
З 1918 года пісаў і друкаваў вершы. Прымакаў да групы польскіх футурыстаў. З 1920 года пачаў выкарыстоўваць імя Бруна[12]. У 1922 годзе скончыў Кракаўскі ўніверсітэт.
Пад уплывам Кракаўскага паўстання 1923 года, звязанага з камуністычным рухам, перайшоў на больш радыкальныя палітычныя пазіцыі і актыўней заняўся палітычнай дзейнасцю. У 1925 годзе быў вымушаны эмігрыраваць у Францыю, жыў у Парыжы, адкуль быў двойчы высланы за свае публікацыі і камуністычную прапаганду. Там жа ўступіў у шэрагі Французскай камуністычнай партыі. У 1927 годзе арганізаваў рабочы тэатр.
Высланы ў 1929 годзе з Францыі, пераехаў у СССР. Прыняў савецкае грамадзянства пад імем Бруна Якаўлевіч Ясенскі[13]. Член УКП(б) з 1930 года. Быў абраны сакратаром Міжнароднага аб'яднання рабочых пісьменнікаў (МАРП). Стаў галоўным рэдактарам «цэнтральнага органа МАРП» — часопіса «Интернациональная литература»[14]. Адзін з першых членаў навастворанага Саюза пісьменнікаў СССР (з 13 мая 1934 года), член праўлення. Адзін з аўтараў прапагандысцкай кнігі «Беламорска-Балтыйскі канал імя Сталіна» (1934). Жыў у Маскве ў знакамітым «Доме пісьменніцкага кааператыва» (Камергерскі завулак, 2)[15].
У 1935 годзе па запрашэнні кіраўніцтва завода «Уралмаш» наведаў Свярдлоўск. Паводле некаторых даных, збіраўся напісаць раман па матэрыялах, сабраных на Урале, але не паспеў[16].
Летам 1937 года быў зняты з усіх пасад і выключаны з Саюза пісьменнікаў «за контррэвалюцыйную дзейнасць» па даносе П. Ф. Юдзіна сакратарам ЦК УКП(б) на драматурга У. М. Кіршона. На момант арышту пражываў у Маскве (праезд Мастацкага тэатра, д. 2, кв. 2).
Звесткі пра смерць супярэчлівыя. Паводле афіцыйных даных сцвярджалася, што ён памёр у ссылцы ў 1941 годзе. Па даных таварыства «Мемарыял», дата і прычыны яго смерці ў 1950-я—1980-я гады былі сфальсіфікаваны, а ў сапраўднасці ён быў расстраляны на палігоне Камунарка.
Арышт. 31.07.1937. Прысуджаны ВКВС СССР 17.09.1938 па абв. ва ўдзеле ў к.-р. тэрарыстычнай арганізацыі. Расстраляны 17.09.1938. Рэабілітаваны 24.12.1955.
Па даных 7-га фонду ЦА ФСБ РФ, пасля арышту і «следства» ўнесены ў Сталінскі расстрэльны спіс ад 12 верасня 1938 г. («Масква-цэнтр») па 1-й катэгорыі («за» Молатаў, Жданаў)[13]. 17 верасня 1938 года ВКВС СССР асуджаны да вышэйшай меры пакарання і ў той жа дзень расстраляны ў ліку 119 асуджаных. У кнізе Яўгеніі Гінзбург «Круты маршрут» сцвярджаецца, што пісьменнік памёр падчас этапу на Калыму ў 1939 годзе, у перасыльным лагеры Уладзівастока, што з'яўляецца апокрыфам.
Рэабілітаваны пасмяротна 24 снежня 1955 года ВКВС СССР, яго творы ў далейшым перавыдаваліся.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]- Першая жонка — Клара Германаўна Ясенская (Арэм, хатняе імя — Кара (польск.: Kara Arem); 1902—1938) — дачка заможнага львоўскага купца, трапіла пад рэпрэсіі, расстраляна 4 студзеня 1938 года.
- Сын — Андрэй Брунавіч Ясенскі (1929—1961) — да арышту выхоўваўся Ганнай Берзінь; з 1937 па 1955 год жыў пад імем Андрэй Васілевіч Яшын, скончыў Самарскі палітэх, працаваў майстрам на Дзяржаўным падшыпнікавым заводзе імя Куйбышава (9-ы ГПЗ), загінуў у аўтакатастрофе.
- Другая жонка — Ганна Абрамаўна Берзінь (Фаламеева; 1897—1961) — руская савецкая пісьменніца, якая пісала пад псеўданімам Ферапонт Ложкін.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Найбольш важны твор польскага перыяду творчасці — паэма Słowo о Jakubie Szeli пра паўстанне польскіх сялян 1846—1848 гадоў, якое ўзначальваў Якуб Шэля.
Рэвалюцыйна-ўтапічны раман «Я палю Парыж» (руск.: Я жгу Париж), які выйшаў у аўтарскім перакладзе на французскай і рускай мовах, з'яўляўся сатырычным адказам на памфлет Поля Марана «Я палю Маскву». Сатырыка-фантастычная п'еса «Баль манекенаў» выкрывала заходнюю сацыял-дэмакратыю.
Дзве паездкі ў Таджыкістан (1930 і 1931) адбіліся ў рамане «Чалавек мяняе скуру» (чч. 1—2, 1932—1933), які кожны год перавыдаваўся да арышту Ясенскага і неаднаразова выходзіў пасля яго рэабілітацыі. Гэта гісторыя перакоўкі амерыканскага інжынера ў ходзе яго ўдзелу ў сацыялістычным будаўніцтве.
Раман «Змова абыякавых» (1937) застаўся няскончаным. Рукапіс быў захаваны і падрыхтаваны да друку жонкай Бруна Ясенскага Ганнай Берзінь[17].
| Прозе Ясенскага ўласцівыя лёгкасць, насычанасць дзеяння і нагляднасць малюнка; гэтая проза служыць прапагандзе камуністычных ідэй. Вольфганг Казак[18] |
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]«Слова пра Якуба Шэлю» на беларускую мову ў 1932 годзе пераклаў паэт Уладзімір Жылка.
Экранізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ ЯСЕНСКИЙ Бруно // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 811–814. — ISBN 5-94848-307-X
- ↑ Wiktor (Bruno) Jasieński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Bruno Jasienski // Babelio — 2007.
- ↑ Кніга актаў грамадзянскага стану Клімантава, 1901 год, акт 55 аб нараджэнні Віктара Зысмана
- ↑ Bruno Jasieński, Krzysztof Jaworski. But w butonierce i inne wiersze (польск.). — Warszawa: Iskry, 2006. — ISBN 978-83-244-0012-6.
- ↑ Кніга актаў грамадзянскага стану Клімантава, 1901 год, адзнака да акта 55 аб усынаўленні Віктара Зысмана Іванам Ясенскім
- ↑ "Бойся равнодушных". Судьба Бруно Ясенского – писателя, который был расстрелян НКВД как польский шпион (руск.). Сибирь.Реалии (17 ліпеня 2024). Праверана 24 ліпеня 2025.
- ↑ Бруно (Виктор Яковлевич) Ясенский (руск.)(недаступная спасылка). Реальность фантастики. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007.
- ↑ Ясенский (Ясеньский) Бруно // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il
- ↑ Bruno Jasieński (польск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2003.
- ↑ Krzysztof Jaworski. Dandys: słowo o Brunonie Jasieńskim (польск.). — Warszawa: Iskry, 2009. — ISBN 978-83-244-0114-7.
- 1 2 Список лиц - Москва-центр // от 12 сентября 1938 года (руск.)(недаступная спасылка). stalin.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2021. Праверана 24 ліпеня 2025.
- ↑ Алексей Михеев. Между двумя «оттепелями». «Вестник иностранной литературы» (1928—1930); «Литература мировой революции» (1931—1932); «Интернациональная литература» (1933—1943) (руск.). Иностранная литература (15 верасня 2005). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2012.
- ↑ Камергерский переулок, 2. Жилищный кооператив писателей и Академия художеств (руск.). Достопримечательности Москвы. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
- ↑ Алёна Хазинурова. На Уралмаш приехал Бруно Ясенский (руск.). www.oblgazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2016. Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ Прашкевич Г. Бруно (Виктор Яковлевич) Ясенский // Красный сфинкс: История русской фантастики от В. Ф. Одоевского до Бориса Штерна (руск.). — М.: Свиньин и сыновья, 2009. — 720 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-98502-088-5. Архівавана 6 сакавіка 2016 года.
- ↑ Шаблон:Кніга:Лексікон рускай літаратуры XX стагоддзя. — С. 491.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Озеров В. Живые нити времени(руск.) // Знамя. — 1956. — № 10.
- Кардин В. Благодатное солнце // Верность времени (руск.). — М., 1962.
- Stern A. Bruno Jasieński (польск.). — Warszawa, 1969.
- Русские советские писатели-прозаики. Биобиблиографический указатель (руск.). — М., 1972. — Т. 7, ч. 2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бруна Якаўлевіч Ясенскі- Бруна Ясенскі (руск.)(недаступная спасылка). Энцыклапедыя Кругасвет.
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Польшчы
- Памерлі 17 верасня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў Маскве
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Польшчы
- Польскамоўныя паэты
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Паэты Расіі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Драматургі Расіі
- Рэпрэсаваныя дзеячы культуры і мастацтва СССР
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне Камунарка
- Рэабілітаваныя ў СССР пасмяротна
- Нарадзіліся ў Свентакшыскім ваяводстве