Брусельскі вольны ўніверсітэт (1970)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Брусельскі вольны ўніверсітэт
нідэрл.: Vrije Universiteit Brussel
Vrije Universiteit Brussel logo.svg
Renaat Braem Rectoraat VUB.JPG
Арыгінальная назва нідэрл.: Vrije Universiteit Brussel
Дэвіз лац.: Scientia vincere tenebras
Заснаваны 1970
Размяшчэнне Брусель
Узнагароды
Сайт vub.be
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Брусельскі вольны ўніверсітэт (нідэрл.: Vrije Universiteit Brussel) — бельгійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брусель. Навучанне вядзецца пераважна на нідэрландскай мове.

У Бруселі сёння ёсць два ўніверсітэты, назвы якіх азначаюць у перакладзе «Брусельскі вольны ўніверсітэт»: франкамоўны (фр.: Université libre de Bruxelles) і нідэрландамоўны (нідэрл.: Vrije Universiteit Brussel). Ніводзін з іх не выкарыстоўвае англійскі пераклад сваёй назвы ў якасці міжнароднага найменавання для пазбягання блытаніны.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт утварыўся ў выніку расколу ў 1970 годзе адзінага да гэтага Брусельскага вольнага ўніверсітэта, які ў сваю чаргу быў заснаваны ў 1834 годзе фламандскім юрыстам П’ерам-Тэадорам Ферхагенам. Ён хацеў заснаваць незалежны ад дзяржавы і царквы універсітэт, дзе б панавала акадэмічная свабода. Адпаведна, універсітэт з’яўляецца плюралістычным — ён адкрыты для ўсіх студэнтаў на аснове роўнасці незалежна ад іх ідэалагічнага, палітычнага, культурнага або сацыяльнага паходжання — і кіруецца з дапамогай дэмакратычных структур, што азначае, што ўсе ягоныя члены — ад студэнтаў да прафесароў — удзельнічаюць у працэсах прыняцця рашэнняў.

ВНУ арганізавана ў 8 факультэтах, якія выконваюць тры цэнтральныя місіі ўніверсітэта: адукацыя, даследаванні і служэнне грамадству. Універсітэт дае адукацыю бакалаўрскага, магістарскага і доктарскага ўзроўняў каля 8 000 студэнтам і 1 000 аспірантам. Гэта таксама моцны даследчыцкі цэнтр, што ставіць яго на 189-ю пазіцыю сярод універсітэтаў па ўсім свеце. Яго навуковыя артыкулы ў сярэднім цытуюцца часцей, чым артыкулы любога іншага фламадскага ўніверсітэта.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт права і крыміналістыкі
  • Факультэт сацыяльных навук і бізнес-школа
  • Факультэт псіхалогіі і педагагічных навук
  • Факультэт (дакладных) і біяінжынерных навук
  • Факультэт медыцыны і фармацыі
  • Факультэт мастацтваў і філасофіі
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт фізічнага выхавання і фізіятэрапіі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]