Брустэр (акруга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брустэр
англ.: Brewster County
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1887
Насельніцтва
  • 9 546 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Плошча
  • 16 039 км²
Брустэр на карце
Часавы пояс CDT[d]
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акруга Брустэр (англ.: Brewster county) — акруга штата Тэхас Злучаных Штатаў Амерыкі. На 2000 год у ёй жыло 8866 чалавек. Па ацэнцы бюро перапісу насельніцтва ЗША ў 2008 годзе насельніцтва акругі складала 9331 чалавек. Акруговы цэнтр горад Алпайн. Самая вялікая акруга штата, амаль у два разы пераўзыходзіць штат Дэлавэр па плошчы.

На тэрыторыі акругі знаходзіцца нацыянальны парк Біг-Бенд. Вышэйшы пункт гэтага парку — гара Эмары (2385 м) — адначасова з'яўляецца найвышэйшым пунктам акругі Брустэр. Акруга сфарміравана ў 1887 годзе з часткі акругі Прэсідыа. Названа ў гонар Генры Персі Брустэра, ваеннага міністра Рэспублікі Тэхас.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.