Брыгада КАП «Падолле»
Брыгада Корпуса аховы памежжа «Падолле» | |
---|---|
Brygada KOP «Podole» | |
Гады існавання | 1925 — 1939 |
Краіна | Польшча |
Уваходзіць у | Корпус аховы памежжа |
Тып | брыгада |
Функцыя | Ахова савецка-польскай мяжы |
Дыслакацыя | Чарткіў |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
палкоўнік Уладзімір Максімовіч-Рачынскі палкоўнік Баляслаў Астроўскі |
Брыга́да Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Падо́лле» (польск.: Brygada KOP «Podole») — чацвёртая брыгада Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, якая размяшчалася ў 1925—1939 гадах на тэрыторыі Тарнопальскага ваяводства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На паседжанні палітычнага камітэта Рады міністраў Польскай Рэспублікі, якое адбывалася 21—22 жніўня 1924 года было прынята рашэнне аб стварэнні адмысловага ўзброенага фармавання для аховы ўсходняй мяжы, з прычыны чаго 12 верасня 1924 г. польскае Міністэрства вайсковых спраў выдала распараджэнне аб стварэнні Корпуса аховы памежжа, а 17 верасня таго ж года — дапаўненне з указаннем яго структуры[1]. На другім этапе арганізацыі гэтага вайсковага ўтварэння на падставе загада міністэрства вайсковых справаў Польшчы была заснавана чацвёртая памежная брыгада[2].
Яна была размешчана на тэрыторыі Тарнопальскага ваяводства з мэтай аховы яго ўсходняй мяжы і заступіла на службу 12 сакавіка 1925 г. Адзінкай для яе фармавання быў 54-ы пяхотны полк. У склад брыгады ўвайшлі 12-ы, 13-ы і 14-ы памежныя батальёны, а таксама 12-ы, 13-ы і 14-ы кавалерыйскія эскадроны. Даўжыня ўчастка памежнай паласы, вызначанай для аховы брыгадай складала 342 км, глыбіня дасягала 30 км. Камандаванне знаходзілася ў Чартківе[2].
У 1926 г. на ўзроўні брыгады была ўтворана школа для ўнтэр-афіцэраў пяхоты, якая была размешчана ў Вялікіх Мастах пры 25-ым батальёне, пазней ліквідаваная ўлетку 1928 года[3]. Замест яе і іншых падобных установаў у крэпасці Асавец на Падляшшы быў адчынены школьны батальён Корпуса аховы памежжа. Па звестках 1928 года, брыгада ахоўвала дзяржаўную мяжу даўжынёй 365.134 км.
З мэтай павелічэння патрэбнай колькасці кваліфікаваных вайскоўцаў-сапёраў, 1 красавіка 1928 года быў адчынены навучальны цэнтр для іх падтрыхтоўкі пры 25-ым памежным батальёне, а ў 1931 г. сапёрныя роты з’явіліся пры ўсіх памежных брыгадах. Яны дзяліліся на 4 часткі і называліся паводле адзінак іх размяшчэння[4]. У брыгадзе «Падолле» была ўтворана рота трэцяга тыпу, якая ўтрымлівала два ўзводы па тры дружыны і гаспадарчую дружыну. Штат роты складаўся з трох афіцэраў, дзевяці унтэр-афіцэраў і васьмідзесяці шараговых жаўнераў[5].
Загадам камандавання ад 23 лютага 1937 года была распачата першая фаза рэканструкцыі Корпуса аховы памежжа «R.3», у выніку чаго дадзеная брыгада была рэарганізавана шляхам выключэння палка «Чарткіў», што ўваходзіў у склад брыгады і рэканструкцыі яе камандавання. «Падоллю» стала падпарадкоўвацца станцыя паштовых галубоў «Бучач». У верасні 1937 года ў складзе падраздзялення з’явіўся дывізіён лёгкай артылерыі «Чарткіў»[6].
Паводле распараджэння камандзіра Корпуса аховы памежжа Яна Крушэўскага па справе зменаў кватэрмайстарства, 1 красавіка 1939 г. у брыгадзе была ўтворана пасада памежнага афіцэра ў званні капітана[7].
У жніўні 1939 года брыгада «Падолле» была мабілізавана ў склад 36-й пяхотнай дывізіі. Першы раз яна адбылася 27 жніўня падчас тэрміновай мабілізацыі, другі раз — 31 жніўня, уходзе ўсеагульнай мілітарызацыі. 30 жніўня 1939 года камандаванне брыгады было расфармавана, а яе паўнамоцтвы перайшлі да камандавання палка «Чарткіў»[8].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]
Арганізацыя ў 1927 годзе[правіць | правіць зыходнік]
|
Арганізацыя ў 1934 годзе[правіць | правіць зыходнік]
|
Арганізацыя ў 1937—1939 гадах[правіць | правіць зыходнік]
|
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
Камандзіры брыгады[правіць | правіць зыходнік]
|
Штат брыгады ў чэрвені 1939 года[правіць | правіць зыходнік] |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дамінічак 1992, с. 111.
- ↑ а б Прохвіч 1994, с. 151.
- ↑ Прохвіч 1994, с. 153.
- ↑ Прохвіч 2003, с. 43.
- ↑ Кутар 2005, с. 50.
- ↑ Прохвіч 1994, с. 157.
- ↑ Поляк, Прохвіч, Яблонаўскі, Янкоўскі 2001, с. 625.
- ↑ Прохвіч 2003, с. 72.
- ↑ Канстанкевіч, Прохвіч, Руткевіч 2003, с. 31.
- ↑ Канстанкевіч, Прохвіч, Руткевіч 2003, с. 46.
- ↑ Дамінічак 1992, с. 195.
- ↑ Вішнеўская, Проміньская 2013, с. 8.
- ↑ Поляк, Прохвіч, Яблонаўскі, Янкоўскі 2001, с. 664.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анджэй Канстанкевіч, Ежы Прохвіч, Ян Руткевіч. Korpus Ochrony Pogranicza 1924—1939. — Варшава: Barwa i Broń, 2003. — ISBN 978-83-900217-9-9.
- Багуслаў Поляк, Ежы Прохвіч, Марэк Яблонаўскі, Уладзімір Янкоўскі. O niepodległą i granice. Korpus Ochrony Pogranicza 1924—1939. Wybór dokumentów. — Варшава—Пултуск: Wyższa Szkoła Humanistyczna w Pułtusku. Wydział Dziennikarstwa i Nauk Politycznych Uniwersytetu Warszawskiego, 2001. — ISBN 83-88067-48-8.
- Генрык Дамінічак. Granica wschodnia Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1919—1939. — Варшава: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1992. — ISBN 83-01-10202-0.
- Ежы Прохвіч. Korpus Ochrony Pogranicza w przededniu wojny, Część II. Przemiany organizacyjne i przygotowania wojenne KOP w 1939 roku. — «Wojskowy Przegląd Historyczny», №4 (150)/1994. — Варшава: Czasopisma Wojskowe, 1994. — С. 148—160. — ISBN 0043-7182.
- Ежы Прохвіч. Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. — Варшава: Wydawnictwo Neriton, 2003. — ISBN 83-88973-58-4.
- Здзіслаў Юзаф Кутар. Saperzy II Rzeczypospolitej. — Варшава: Pat, 2005. — ISBN 83-921881-3-6.
- Івона Вішнеўская, Катажына Проміньская. Wstęp do inwentarza zespołu archiwalnego „Brygada Korpusu Ochrony Pogranicza «Wilno»”. — Шчэцін: Archiwum Straży Granicznej, 2013.
- Х’юберт Бяроза, Каятан Шчэпаньскі. Centralna Szkoła Podoficerska KOP. — Граева: Towarzystwo Przyjaciół 9 PSK, 2014. — ISBN 978-83-938921-7-4.