Брыгады Баас
Брыгада Баас | |
---|---|
араб. كتائب البعث | |
![]() | |
Ідэалогія | Баасізм, Секулярызм |
Этнічная прыналежнасць | Арабы |
Лідары | Махамед Хадур |
Штаб-кватэра | Алепа |
Актыўная ў |
![]() |
Дата фарміравання | Лета 2012 г. |
Саюзнікі |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Праціўнікі |
![]() ![]() ![]() |
Колькасць членаў | 7000 чалавек |
Удзел у канфліктах |
Брыгады Баас (араб. كتائب البعث) — сiрыйскае апалчэнне, якое складаецца з членаў партыі Баас. Большасць апалчэнцаў з’яўляюцца мусульманамі-сунітамі, лаяльнымі ўраду Башара Асада[1]. Першыя фармiраваннi былi створаны ў Алепа пад камандаваннем Хілала Хілала, памочніка рэгіянальнага сакратара, пасля таго, як баевікі занялі большую частку ўсходняй паловы Алепа летам 2012 года. Першапачаткова брыгады Баач выкарыстоўваліся для аховы ўрадавых будынкаў і іншых ключавых аб’ектаў у горадзе, але пазней іх ролю пашырылася. Таксама вырасла колькасць брыгады з 5 000 членаў у лістападзе 2012 года да 7 000 у снежні 2013 года[2][3]. Салдаты набіраюцца у тым ліку ў правінцыях Латакія і Тартус. У канцы 2013 года брыгады прыступілі да разгортвання ў Дамаску. Перад імі пастаўлена задача ўкамплектавання кантрольна-прапускных пунктаў і правядзення «лёгкіх лагістычных аперацый»[4]. Узначальвалі вызваленне Старога горада ў Алепа ў пачатку 2014 года[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Edward Dark. Pro-regime Sunni fighters in Aleppo defy sectarian narrative , Al Monitor (14 March 2014). Праверана 20 сакавіка 2014.
- ↑ Aron Lund. The Baath Battalions Move Into Damascus , Carnegie Endowment for International Peace (13 January 2014). Праверана 15 студзеня 2014.
- ↑ Edward Dark. Syrian Baath militia commander goes rags-to-riches (20 November 2013). Праверана 7 студзеня 2014.
- ↑ Template error: argument title is required.