Брыгіт Мак-Мэхан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брыгіт Мак-Мэхан
Род дзейнасці трыятлет
Дата нараджэння 25 сакавіка 1967(1967-03-25) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брыгіта Мак-Мэхан (нар. 25 сакавіка 1967, Бар, Швейцарыя) — швейцарская трыятланістка, Алімпійская чэмпіёнка 2000 года.

Першым буйным турнірам ў кар’еры Мак-Мэхан сталі Алімпійскія гульні 2000 года. Перадалімпійскі этап кубка свету паказаў, што Брыгіта знаходзіцца ў вельмі добрай форме. У суперніцтве з вядучымі спартсменкамі яна заняла другое месца. Алімпійскія спаборніцтвы пачаліся для швейцаркі не лепшым чынам. Пасля плавання і веласпорту Мак-Мэхан ішла толькі 13-ы, адстаючы ад аўстралійкі Мішэль Джонс на 10 секунд, але дзякуючы цудоўным выніку ў кросе, Брыгіта стала першай Алімпійскай чэмпіёнкай у трыятлоне.

На Алімпійскіх гульнях 2004 года швейцарка па-ранейшаму разглядалася, як спартсменка высокага ўзроўню, але вынікі паказаныя на розных стартах на працягу Алімпійскага цыклу не дазвалялі прылічаць Брыгіту да прэтэндэнтак на медалі. Паказаўшы на кожным этапе сярэднія вынікі Мак-Мэхан заняла 10-е месца, адстаўшы ад пераможцы аўстрыйкі Кейт Ален больш чым на 2 хвіліны.

Тройчы ўдзельнічала ў чэмпіянатах свету, але вышэй восьмага месца ёй падняцца не ўдалося.

У 2005 годзе ў крыві ў Макмэхон быў знойдзены забаронены прэпарат эрытрапаэтын. Спартсменку дыскваліфікавалі на 2 гады. Пасля заканчэння тэрміну дыскваліфікацыі спартсменка прыняла рашэнне завяршыць спартовую кар’еру.