Брынёў (Петрыкаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Брынёў, Петрыкаўскі раён)
Вёска
Брынёў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 462 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2350
Паштовыя індэксы
247947
Аўтамабільны код
3
СААТА
3243812011
Брынёў на карце Беларусі ±
Брынёў (Петрыкаўскі раён) (Беларусь)
Брынёў (Петрыкаўскі раён)
Брынёў (Петрыкаўскі раён) (Гомельская вобласць)
Брынёў (Петрыкаўскі раён)

Брынёў[1] (трансліт.: Brynioŭ, руск.: Бринёв) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны захад ад горада Петрыкаў[2], за 214 км ад Гомеля[2], за 10[3] км ад чыгуначнай станцыі Капцэвічы. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога КапцэвічыЛяскавічы.

Брынёўскае радовішча бурага вугалю выяўлена ў 1973 годзе ў адкладах верхняга алігацэну і міяцэну. Мае адзін паклад. Сярэдняя магутнасць вугальнага пласта 5,8 м (макс. 19,9 м). Сярэдняя глыбіня залягання 65 м (макс. 83 м). Вугалі гумусавыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVIII ст. маёнтак Брынёў з прыналежнымі вёскамі (Брынёў, Ляскавічы і інш) належаў магнатам Хадкевічам.

Геранім Антонавіч Кеневіч (1796—1884) купіў 17 снежня 1837 г. у графа Аляксандра Францішка Хадкевіча (1776—1838) маёнтак Брынёў (Брынёў, Ляскавічы і інш.) — 614 рэвізскіх душ[4]. З таго часу маёнтак належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.

У 1924—1978 гг. вёска была цэнтрам Брынёўскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1995 год — 646 жыхароў, 281 двор[2].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 22. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  4. Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… – Wrocław, 1989. — С. 32.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 277.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 22. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
  • Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]