Брынёў (Петрыкаўскі раён)
Вёска
Брынёў
| ||||||||||||||||||||||||
Брынёў[1] (трансліт.: Brynioŭ, руск.: Бринёв) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны захад ад горада Петрыкаў[2], за 214 км ад Гомеля[2], за 10[3] км ад чыгуначнай станцыі Капцэвічы. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога Капцэвічы—Ляскавічы.
Брынёўскае радовішча бурага вугалю выяўлена ў 1973 годзе ў адкладах верхняга алігацэну і міяцэну. Мае адзін паклад. Сярэдняя магутнасць вугальнага пласта 5,8 м (макс. 19,9 м). Сярэдняя глыбіня залягання 65 м (макс. 83 м). Вугалі гумусавыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XVIII ст. маёнтак Брынёў з прыналежнымі вёскамі (Брынёў, Ляскавічы і інш) належаў магнатам Хадкевічам.
Геранім Антонавіч Кеневіч (1796—1884) купіў 17 снежня 1837 г. у графа Аляксандра Францішка Хадкевіча (1776—1838) маёнтак Брынёў (Брынёў, Ляскавічы і інш.) — 614 рэвізскіх душ[4]. З таго часу маёнтак належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.
У 1924—1978 гг. вёска была цэнтрам Брынёўскага сельсавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1995 год — 646 жыхароў, 281 двор[2].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік садова-паркавай архітэктуры — парк XIX—XX стст.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікола Гамолка (1922—1992) — беларускі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 22. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- ↑ Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… – Wrocław, 1989. — С. 32.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 277.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 22. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
- Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брынёў (Петрыкаўскі раён)