Брытанскія астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Брытанскія астравы
LocationBritishIsles.png
54° пн. ш. 4° з. д.HGЯO
MODIS - Great Britain and Ireland - 2012-06-04 during heat wave.jpg
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Брытанскія астравыархіпелаг на паўночным захадзе Еўропы, паміж Паўночным морам і Атлантычным акіянам. На Брытанскіх астравах размешчаныя дзяржавы Вялікабрытанія і Ірландыя, а таксама тэрыторыі пад уладай брытанскай кароны.

Плошча астравоў каля 325 тыс. км². Ад мацерыковай часткі Еўропы аддзеленыя пралівамі Па-дэ-Кале і Ла-Манш, Паўночным морам.

Карта Брытанскіх астравоў.

Уключаюць буйныя астравы Вялікабрытанія і Ірландыя, падзеленыя Ірландскім морам і пралівамі Паўночны і Св. Георга, а таксама групы Гебрыдскіх, Аркнейскіх, Шэтландскіх астравоў, астравы Англсі, Мэн, Мал, Скай і інш. Часам да Брытанскіх астравоў прылічаюць таксама Нармандскія астравы, як прыналежныя Вялікабрытаніі, але размешчаныя ў берагоў Францыі.

Вышыня да 1343 м (г. Бен-Нэвіс на востраве Вялікабрытанія). Лясы (дуб, бук, бяроза), і верасовыя пусткі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Тэрміналогія Брытанскага архіпелага