Брытанскія экспедыцыйныя сілы (Першая сусветная вайна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брытанскія экспедыцыйныя сілы
англ.: British Expeditionary Force
BEF HQ WW1.svg
Сцяг штаба Брытанскіх экспедыцыйных сіл
Гады існавання 19141918
Краіна Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Брытанская імперыя
Падпарадкаванне Георг V
Колькасць 247 400 (1914—1915)
2,04 мільёна [1](1916–1918)
Мянушка BEF
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Дуглас Хейг
Джон Фрэнч
Асноўныя бітвы з удзелам

Брытанскіх экспедыцыйных сілаў

1914

Бітва пры Монсе
Бітва пры Ле-Като
Першая бітва на Марне
Першая бітва на Эне
Бітва пры Ла Басее
Першая бітва пры Іпры
1915
Бітва пры Неў-Шапель
Другая бітва пры Іпры
Бітва пры Фестуберце
Бітва пры Лаосе
1916
Бітва на Соме
Бітва пры Фромеле
1917
Бітва пры Арасе
Бітва пры Месэне
Бітва пры Пашэндэйле
Першая бітва пры Камбрэ
1918
Бітва пры Соме
Бітва на Лісе
Другая бітва на Эне
Другая бітва на Марне
Стодзённае наступленне
Бітва пры Ам’ене
Другая бітва на Соме
Бітва пры Эпее
Другая бітва пры Камбрэ
Бітва пры Самбрэ

Брыта́нскія экспедыцы́йныя сі́лы (БЭС) (англ.: British Expeditionary Force, BEF) — частка брытанскай арміі, якая прымала ўдзел у баявых дзеяннях на Заходнім фронце падчас Першай сусветнай вайны.

Фарміраванне экспедыцыйнага корпуса пачалося падчас рэформаў, ажыццёўленых ваенным міністрам Вялікабрытаніі Рычардам Бурданам Халдэйнам(англ.) бел., пасля Другой англа-бурскай вайны (1899—1902)[2].

Тэрмін «Брытанскія экспедыцыйныя сілы» часта выкарыстоўваецца толькі ў адносінах да тых войскаў Вялікабрытаніі, якія прысутнічалі ў Францыі да канца Першай бітвы пры Іпры, якая завяршылася 22 лістапада 1914 года. Да канца 1914 года, пасля бітваў пры Монсе, Ле-Като, Эне і Іпры старая рэгулярная армія каралеўства была практычна цалкам знішчаная, хоць яе салдаты змаглі аказаць пэўную дапамогу французам і разам з імі спыніць наступленне германскай арміі[3]. Альтэрнатыўнай канчатковай кропкай існавання БЭС з’яўляецца 26 снежня 1914 года, калі экспедыцыйныя сілы былі падзеленыя на 1-ю і 2-ю арміі (3-я, 4-я і 5-я арміі былі створаны ў сярэдзіне вайны). Тым не менш брытанскія войскі, якія ваявалі ў Францыі і Фландрыі, працягвалі называцца Брытанскімі экспедыцыйнымі сіламі на ўсім працягу Першай сусветнай вайны.

Імператар Германіі Вільгельм II, які надзвычай грэбліва ставіўся да БЭС, нібыта выдаў загад ад 19 жніўня 1914, дзе патрабаваў «бязлітасна вынішчыць... падступных англічан і зрушыць гэтую нікчэмную шайку генерала Фрэнча». У пасляваенныя гады ацалеўшыя ветэраны рэгулярнай арміі называлі сябе «пагарджанымі старымі». Зрэшты, ніякіх дакументальных пацверджанняў таго, што кайзер сапраўды аддаваў такі загад, не існуе.

Фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з умовамі Сардэчнага пагаднення, у выпадку пачатку еўрапейскай вайны Вялікабрытанія была абавязаная адправіць на кантынент Брытанскі экспедыцыйны корпус, які складаўся б з шасці пяхотных дывізій і пяць кавалерыйскіх брыгад, якія павінны былі быць арганізаваны ў I корпус і II корпус. Аднак ужо ў кастрычніку 1914 года 7-я пяхотная дывізія прыбыла ў Францыю і склала аснову для фарміравання III корпуса. Агульная колькасць кавалерыі, тым часам, таксама ўзрасла да такіх маштабаў, што быў сфармаваны Кавалерыйскі корпус, які складаўся з трох дывізій. Да снежня 1914 года кантынгент БЭС быў пашыраны да такой ступені, што былі сфарміраваны 1-я і 2-я арміі.

Да канца 1914 года, пасля бітваў пры Монсе, Ле-Като, Эне і Іпры, старая рэгулярная брытанская армія панесла цяжкія страты і страціла асноўную частку свайго асабістага складу, але тым не менш змагла дапамагчы французам спыніць нямецкае наступленне.

Two British and one French General lading a group of four British officers across a small wooden bridge
Злева направа: генералы Фрэнч, Жофр і Хейг на заднім плане. Генерал Сміт-Дорыен другі справа на пярэднім плане.

Камандная структура[правіць | правіць зыходнік]

Экспедыцыйныя сілы знаходзіліся пад камандаваннем фельдмаршала Джона Фрэнча да снежня 1915[4], пасля чаго яго на гэтай пасадзе змяніў генерал Дуглас Хейг[5]. Начальнікам Мабілізацыйнага штаба пры БЭС быў генерал Арчыбальд Мюрэй[6], які саступіў сваю пасаду ў студзені 1915 года генералу Уільяму Робертсану. Генерал-лейтэнант Лансэлот Кігел займаў пасаду начальніка штаба са снежня 1915 года і аж да падпісання перамір’я. Сфармаванымі ў пачатку вайны армейскімі карпусамі камандавалі Дуглас Хейг (I корпус) і Гарацыа Сміт-Дорыен (II корпус).

Новая армія Кітчэнера[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі рэгулярная армія панесла ў першыя месяцы вайны цяжкія страты, іх давялося папаўняць за кошт фарміраванняў Тэрытарыяльных войскаў, а затым і за кошт добраахвотнікаў, якіх называлі «Новай арміяй Кітчэнера» (Kitchener's New Army). Да канца жніўня 1914 года было сфарміравана шэсць новых дывізій, а да сакавіка 1915 іх агульная колькасць узрасла да 29. Склад Тэрытарыяльных войскаў быў таксама пашыраны: у батальёнах фарміраваліся падраздзяленні другой і трэцяй ліній абароны, было таксама сфарміраваны восем новых дывізій, дадаткова да 14-і існуючых яшчэ ў мірны час. 3-я армія была сфарміравана ў ліпені 1915 пасля наплыву «добраахвотнікаў Кітчэнера». У 1916 годзе была ўтворана 4-я армія, а Рэзервовая армія была рэарганізавана ў 5-ю армію.

Рост колькасці кантынгенту БЭС падчас вайны[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ў БЭС уваходзілі 6 дывізій рэгулярнай і рэзервовай армій, аднак у ходзе вайны кантынгент брытанскіх войскаў значна вырас. За ўвесь час вайны ў БЭС прайшло службу 5 399 563 ваенаслужачых, пры гэтым максімальная адначасовая колькасць складала 2 046 901 чалавек[7].

Soldier on guard armed with a rifle wearing a Brodie helmet, three other men are asleep in the bottom of the trench
Брытанскія акопы побач з дарогай Альбер-Бапамом пры Авілье-ла-Буасэль, ліпень 1916, бітва на Соме. Салдаты роты A, 11-ы батальён, Чэшырскі полк

1-я армія[правіць | правіць зыходнік]

1-я армія была сфарміравана 26 снежня 1914. Яе першым камандзірам быў Дуглас Хейг, які раней камандаваў I корпусам. Пасля таго, як Хейг прыняў камандаванне над БЭС ў 1915 годзе, новым камандуючым 1-ай арміі стаў генерал Генры Хорн. 1-я армія знаходзілася ў Францыі да самага канца вайны.

2-я армія[правіць | правіць зыходнік]

2-я армія была сфарміравана ў той жа дзень, што і 1-я: 26 снежня 1914 года. Першым яе камандуючым быў генерал Сміт-Дорыен, які раней стаяў на чале II корпуса. У маі 1915 года Сміт-Дорыен быў адхілены ад камандавання 2-й арміяй і яму на замену прыйшоў генерал Герберт Палмер. 2-я армія прымала ўдзел у баявых дзеяннях у Францыі (у прыватнасці на Іпры), пасля ― у Італіі ў перыяд з лістапада 1917 па сакавік 1918, затым ― зноў у Францыі.

3-я армія[правіць | правіць зыходнік]

3-я армія была сфарміравана ў ліпені 1915. Першым яе камандуючым быў генерал Эдмунд Аленбі, які раней камандаваў Кавалерыйскім корпусам і V корпусам. Пасля Бітвы пры Арасе ў маі 1917 года яго на гэтай пасадзе змяніў генерал Джуліян Бінг.

4-я армія[правіць | правіць зыходнік]

4-я армія была сфарміравана ў лютым 1916 года пад камандаваннем генерала Генры Роўлінсана. Адносна яе парадкавага нумара існуе пэўная блытаніна: пасля таго, як 2-я армія была накіраваная ў Італію ў канцы 1917 года, 4-я армія была перайменавана ў 2-ю армію, як раз у той час, калі Роўлінсан камандаваў войскамі пры Іпры. Пасля вяртання генерала Пламера з Італіі Роўлінсан некаторы час займаў пасаду пастаяннага ваеннага прадстаўніка пры Вярхоўным Ваенным Савеце ў Версалі, але ўжо ў пачатку красавіка 1918 года ён прыняў пад сваё камандаванне рэшткі войскаў 5-й арміі генерала Гофа, якая незадоўга да гэтага была разгромлена. Яе ж тады і перайменавалі ў 4-ю армію.

5-я армія[правіць | правіць зыходнік]

5-я армія, або Рэзервовая армія, была сфарміравана ў маі 1916 года і паступіла пад камандаванне генерала Хьюберта Гофа. Першапачаткова ёй было прысвоена назва «Рэзервовая армія», у кастрычніку 1916 года яна была перайменаваная ў 5-ю армію. Была практычна цалкам знішчаная падчас нямецкага наступлення ў сакавіку 1918 года. Зноўку была сфармаваная ў маі 1918 года, пасля чаго камандуючым стаў генерал Уільям Бідвуд.

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

1914[правіць | правіць зыходнік]

Map of northern France and Belgium showing the progress of battles in September to November 1914
Бег да мора, сілы Антанты паказаны чырвоным, сілы немцаў — сінім

Брытанская армія ўпершыню прыступіла да баявых дзеянняў падчас бітвы пры Монсе 23 жніўня 1914 года, якая была часткай Пагранічнай бітвы. Масіраваны ружэйны агонь прафесійных брытанскіх салдат наносіў цяжкія страты немцам, якія прасоўваліся па мясцовасці, пазбаўленай пакрыцця[8]. Брытанцы стрымлівалі наступ да самага вечара, пасля чаго былі вымушаныя адступіць да другой лініі абароны. Адразу пасля гэтага рушыла ўслед бітва пры Ле-Като, у якой брытанцы атрымалі перамогу. Яна дазволіла брытанскім войскам адступаць на працягу пяці дзён, не выпрабоўваючы ціску з боку праціўніка.

Адступленне саюзнікаў спынілася ля ракі Марна, дзе іх войскі падрыхтаваліся стаяць на смерць, каб абараніць Парыж. Пасля гэтага рушыла ўслед Першая бітве на Марне, якая ішла з 5 па 10 верасня 1914 года. Яна ж і стала важным паваротным момантам вайны: немцы не маглі больш разлічваць на хуткую перамогу[9].13 верасня адбылася Першая бітва на Эне, якая адзначыла пераход да пазіцыйнай вайны. Затым на працягу трох тыдняў пасля пачатку пазіцыйнай вайны кожны з супрацьлеглых бакоў адмовіўся ад тактыкі франтальных нападаў і пачаў рабіць спробы акружыць адзін аднаго з фланга. Гэты перыяд стаў вядомы як Бег да мора: немцы імкнуліся перакуліць левы фланг саюзнікаў, саюзнікі спрабавалі зрабіць тое ж самае з правым флангам нямецкай арміі[10].

Map of Northern France and Belgium with a red line marking the trench system from the channel to the Swiss border
Лінія фронту ў 1916 годзе. Брытанцы, якія прыбылі ў час бітвы на Соме, заштрыхаваныя сінім.

Да канца першай бітвы пры Іпры па абодва бакі фронту пачалі ўзводзіцца ўмацаванні: пазіцыйная вайна змяніла манеўраную вайну. Бесперапынныя траншэі Заходняга фронту цяпер расцягваліся на 640 кіламетраў ад Паўночнага мора да Альпаў. Брытанская армія займала толькі невялікі ўчастак гэтага велічэзнага фронту: а менавіта, на поўнач ад даваеннай бельгійскай мяжы да ракі Сома ў Францыі, даўжыней у 32 кіламетры ў 1914 годзе, які затым узрос да больш чым 190 кіламетраў у 1918 годзе.

1915[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1914 года, а таксама ў 1915 годзе БЭС ўдзельнічалі ў шэрагу сутыкненняў пры Іпры. Затым, у верасні 1915 года, шэсць дывізій прынялі ўдзел у бітве пры Лаосе, якая характэрная тым, што ў ёй брытанцы ўпершыню ўжылі атрутны газ.

1916[правіць | правіць зыходнік]

У 1916 годзе БЭС перадыслакуюцца ў Пікардыю. Тут яны прымаюць актыўны ўдзел бітве на Соме[11]. Саюзныя войскі распачалі спробу прарваць нямецкія лініі на 40-кіламетровым участку фронту на поўнач і поўдзень ад ракі Сома ў паўночнай Францыі. У першы дзень бітвы на Соме БЭС нясуць страты ў 59 тысяч чалавек[12]. Пасля вайны канчатковы падлік страт выявіў 419 654 забітых, параненых і ўзятых у палон з боку Вялікабрытаніі, а таксама 204 253 ― з боку Францыі. З агульнай колькасці страт, які склаў 623 907 чалавек, 146 431 былі альбо забітыя ці прапалі без вестак[13].

1917[правіць | правіць зыходнік]

У 1917 годзе БЭС змагаліся ў Па-дэ-Кале падчас бітвы пры Арасе[14]. Затым яны былі сканцэнтраваны ў Бельгіі падчас бітве пры Месэне і бітве пры Пашэндэйле, канец года зноў сустрэўшы ў Па-дэ-Кале, прыняўшы ўдзел бітве пры Камбрэ[15].

1918[правіць | правіць зыходнік]

Вясной 1918 года БЭС абаранялі свае пазіцыі ў Фландрыі і на Соме падчас нямецкага Вясновага наступлення. У другой бітве на Соме брытанскія сілы ўдзельнічалі ў контрнаступленні, з якога пачалося ўсеагульнае Стодзённае наступленне, якое прывяло да канчатковага разгрому нямецкай арміі на Заходнім фронце пасля прарыву лініі Гіндэнбурга ў бітве пры Канале дзю Норд пры ўдзеле 1-ай і 3-яй армій[16].

Дамініёны Брытанскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Дамініёны Брытанскай імперыі адгукнуліся на заклік Вялікабрытаніі да вайны. На Заходнім фронце змагаліся буйныя вайсковыя злучэнні Брытанскай Індыйскай арміі, Канадскай арміі, Узброеных сіл Аўстраліі, Арміі Новай Зеландыі і Паўднёва-Афрыканскай Арміі. У БЭС таксама была інтэграваная асноўная частка войскаў Партугальскай арміі, якія ваявалі на Заходнім фронце.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Брытанская армія ў часы Першай сусветнай вайны была самай вялікай ваеннай сілай, якую Вялікабрытанія калі-небудзь выстаўляла да гэтага моманту[17]. На Заходнім фронце брытанскі экспедыцыйны корпус скончыў вайну як самая моцная армія: яна была больш вопытнай і шматлікай, чым армія Злучаных Штатаў, і мела лепшы баявы дух, чым Французская армія.

Кошт перамогі, аднак, быў высокім. Афіцыйныя «канчатковыя і выпраўленыя» дадзеныя аб стратах брытанскай арміі, уключаючы тэрытарыяльныя сілы, былі апублікаваныя 10 сакавіка 1921 года. Страты за перыяд з 4 жніўня 1914 года па 30 верасня 1919 года  ўключаюць 573 507 «загінулі ў баі, памерлых ад ран і памерлых па іншых прычынах» і 254 176 зніклых без вестак (за вылікам 154 308 вызваленых палонных), што ў агульнай складанасці складае 673 375 загінулых і зніклых без вестак. Дадзеныя аб стратах таксама паказвалі, што ўсяго было 1 643 469 параненых[18].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Chris Baker Some British Army statistics of the Great War. The Long Long Trail. Праверана 21 лістапада 2009.
  2. Tucker & Roberts (2005), p.504
  3. Chandler (2003), p.211
  4. Pearce & Stewart (2002), pp.289–290
  5. Griffiths & Greiss (2003), p.69
  6. Oxford DNB article: Murray, Sir Archibald James. www.oxforddnb.com. Праверана 14 сакавіка 2016.
  7. Chris Baker.
  8. General French, First dispatch third supplement to the London Gazette 8 September 1914
  9. General French Second dispatch, second supplement to London Gazette 16 October 1914
  10. General French, Third despatch second supplement to London Gazette 16 October 1914
  11. "Liste des arrondissement du département de la Somme"
  12. Pelger p.122
  13. Sheffield (2003), p.151
  14. "Fiche de la commune d'Arras".
  15. "Région Nord-Pas-de-Calais".
  16. Christie, Norm M (1997).
  17. Tucker & Roberts (2006), p.816
  18. The Army Council (1921), pp.62–72

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Chandler, David (2003). The Oxford History of the British Army. Oxford paperbacks. ISBN 0-19-280311-5. 
  • Chappell, Mike (2003). The British Army in World War I: The Western Front 1914–16. Osprey Publishing. ISBN 1-84176-399-3. 
  • Dennis, Peter; Grey, Jeffrey; Morris, Ewan; Prior, Robin; Bou, Jean (2008). The Oxford Companion to Australian Military History (Second ed.). Melbourne, Victoria: Oxford University Press. ISBN 0195517849. 
  • Fleming, Robert (2012). The Australian Army in World War I. Men at Arms. Oxford: Osprey. ISBN 184908632X. 
  • Grey, Jeffrey (2001). The Australian Army. The Australian Centenary History of Defence. I. Melbourne, Victoria: Oxford University Press. ISBN 0195541146. 
  • Grey, Jeffrey (2008). A Military History of Australia (3rd ed.). Melbourne, Victoria: Cambridge University Press. ISBN 9780521697910. 
  • Griffiths, William; Griess, Thomas (2003). The Great War. Square One Publishers. ISBN 0-7570-0158-0. 
  • Hill, A. J. (1979). "Birdwood, William Riddell (Baron Birdwood) (1865–1951)". Australian Dictionary of Biography. 7. Carlton, Victoria: Melbourne University Press. pp. 293–296. ISBN 0522841856. http://adb.anu.edu.au/biography/birdwood-william-riddell-baron-birdwood-5240. 
  • Jarymowycz, Roman; Starry, Donn (2008). Cavalry from Hoof to Track. Greenwood Publishing Group. p. 124. ISBN 0-275-98726-4. 
  • Meyer, G.J. (2006). A World Undone: The Story of the Great War, 1914 to 1918. Delacorte Press. ISBN 978-0-553-80354-9. 
  • Pearce, Malcolm; Stewart, Geoffrey (2002). British political history, 1867–2001: democracy and decline. Routledge. ISBN 0-415-26869-9
  • Sheffield, Gary (2003). The Somme. Cassell. ISBN 0-304-36649-8. 
  • Sheffield, Gary; Pelger, Martin (2007). War on the Western Front. Osprey Publishing. ISBN 1-84603-210-5. 
  • Sumner, Ian (2001). The Indian Army 1914–1947. Osprey Publishing. ISBN 1-84176-196-6. 
  • Tucker, Spencer; Roberts, T (2005). World War I: encyclopedia. ABC-CLIO. ISBN 1-85109-420-2. 
  • Yockelson, Mitchell A. (2008-05-30). Borrowed Soldiers: Americans under British Command, 1918. Foreword by John S. D. Eisenhower. University of Oklahoma Press. ISBN 978-0-8061-3919-7.