Брыта Штэфен
Брыта Штэфен | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | плаванне[d][2] |
Нарадзілася |
16 лістапада 1983[1] (41 год) |
Грамадзянства | |
Рост | 180 см |
Вага | 60 кг |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брыта Штэфэн (ням.: Britta Steffen; нар. 16 лістапада 1983, Швет) — нямецкая плыўчыха, двухразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка свету і шматразовая чэмпіёнка Еўропы. Рэкардсменка свету. Спецыялізуецца ў плаванні вольным стылем на кароткія дыстанцыі (50 і 100 метраў).
Першага сур’ёзнага поспеху дабілася ў 1999 годзе, выйграўшы шэсць чэмпіёнскіх тытулаў на юнацкім чэмпіянаце Еўропы, у 2000 годзе была ўключана ў алімпійскую зборную Германіі на гульні ў Сіднеі, дзе ў складзе эстафетнай каманды ў заплыве 4 × 200 м плавання вольным стылем стала ўладальніцай бронзавага медаля. Пасля завяршэння Алімпіяды на год сышла з вялікага спорту, дзеля атрымання адукацыі. Наступнага поспеху дабілася ў 2006 годзе на чэмпіянаце Еўропы, на якім выйграла 4 залатыя ўзнагароды, пабіўшы пры гэтым 3 сусветныя рэкорды (на стометроўцы вольным стылем і два ў складзе зборнай Германіі ў эстафетных заплывах). На чэмпіянаце свету 2007 года ў Мельбурне атрымала дзве срэбраныя ўзнагароды ў эстафетных заплывах. На Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне Брыта становіцца двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай, дабіўшыся поспеху ў заплывах на 50 і 100 метраў вольным стылем, пры гэтым у чарговы раз пабіўшы сусветны рэкорд на 100 метрах. У 2009 годзе на чэмпіянаце свету ў Рыме спартсменка ўпершыню становіцца чэмпіёнкай свету, выйграўшы заплывы на 50 і 100 метраў, паралельна абнавіўшы сусветныя рэкорды на абедзвюх дыстанцыях.
Зноскі
- ↑ Britta Steffen // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ (unspecified title) — World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.
- Нарадзіліся 16 лістапада
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў ГДР
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Плыўцы Германіі
- Алімпійскія чэмпіёны па плаванні
- Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Чэмпіёны свету па плаванні
- Чэмпіёны Еўропы па плаванні
- Нарадзіліся ў Брандэнбургу