Брыт Экланд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брыт Экланд
шведск.: Britt Ekland
Партрэт
Род дзейнасці актрыса, пісьменніца, аўтабіёграф, тэлевядучая, мадэль
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1942(1942-10-06)[1][2][3] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Муж Пітэр Селерс і Slim Jim Phantom[d]
Дзеці Victoria Sellers[d]
Сайт brittekland.com
Commons-logo.svg Брыт Экланд на Вікісховішчы

Брыт Экланд (швед. Britt Ekland, народжаная Брыт-Марыя Экланд (швед. Britt-Marie Ekland), нар. 6 кастрычніка 1942) — шведская актрыса і фотамадэль, якая дамаглася прызнання ў Вялікабрытаніі.

Найбольш за ўсё запомнілася як дзяўчына Бонда ў дзявятым фільме пра англійскага суперагента «Чалавек з залатым пісталетам» (1974). Акрамя гэтага актрыса з’явілася ў шэрагу іншых вядомых брытанскіх карцін, сярод якіх «Прыбраць Картэра» (1971), «Плецены чалавек» (1973), «Бакстэр!» (1973) і «Каралеўскі бляск» (1975).

У 1964 году Экланд выйшла замуж за брытанскага акцёра Пітэра Селерса, ад якога нарадзіла дачку. Пасля разводу ў 1968 годзе ў яе быў шэраг гучных раманаў, у тым ліку з музыкамі Лу Адлерам і Родам Сцюартам. У 1984 годзе яна выйшла замуж за ўдарніка з Stray Cats Сліма Джыма Фэнтама, з якім пазней развялася.

У 2004 годзе на экраны выйшаў фільм «Жыццё і смерць Пітэра Селерса», у якім роля Брыт Экланд выканала актрыса Шарліз Тэрон. У цяперашні час Экланд здымаецца на тэлебачанні, дзе выступае госцяй у розных тэлешоў.

Зноскі

  1. Britt Ekland // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Britt Ekland // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Britt Ekland // Proleksis enciklopedija — 2009.