Перайсці да зместу

Брыца звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брыца звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echinochloa crus-galli L.) Beauv., 1812


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502210
NCBI  90397
EOL  1115346
GRIN  t:14823
IPNI  399660-1
TPL  kew-410191

Бры́ца звычайная, Курынае проса[1] (Echinochloa crus-galli) — кветкавая расліна, тыпавы від роду Брыца (Echinochloa) сямейства метлюжковых (злакавых).

Курынае проса, брыца, пырнік, пятушыная голень[2][3][4].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 1—2 м. Сцябло моцна галінастае. Лісце шырокалінейнае, па краі вострашурпатае. Каласкі завостраныя, яйцападобнай формы, сабраны ў сціснутую мяцёлку. Галінкі мяцёлкі 3-гранныя, шурпатыя, накіраваныя ўверх. Плады — зярняўкі, пры выспяванні лёгка асыпаюцца.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Еўрапейскі від. Натуралізаваны на тэрыторыі Еўразіі, Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі і Акіяніі[5]. На тэрыторыі Беларусі расце як пустазелле на палях (у прапашных культурах), аблогах, агародах, каля дарог, па берагах рэк. Цвіце ў ліпені—верасні.

Маладыя расліны выкарыстоўваюцца на корм жывёле.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  3. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  4. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  5. Echinochloa crus-galli (L.) P. Beauv. // U.S. National Plant Germplasm System (англ.)
  • Брыца // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Брыца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 279.
  • Брыца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз. — С. 335.