Брэдна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брэдна
Каардынаты: 55°59′53,90″ пн. ш. 28°28′59,60″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 132,9[1] м
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,6 км
Плошча 0,28 км²
Аб'ём 0,00054 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,3 км
Найбольшая глыбіня 4,7 м
Сярэдняя глыбіня 4,4 м
Салёнасць менш за 0,03 ‰
Празрыстасць да дна (4,7) м
Плошча вадазбору 0,33 км²
Брэдна (Беларусь)
Брэдна
Брэдна
Брэдна (Віцебская вобласць)
Брэдна
Брэдна

Брэ́дна — бяссцёкавае возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свольна, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Дабраплёсы, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Чырвоны Бор».

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Найбольшая глыбіня 4,7 м. Аб'ём вады ў возеры 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 0,33 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Паўднёва-заходнія і заходнія схілы катлавіны маюць вышыню да 20 м, паўднёва-ўсходнія і ўсходнія стромкія, вышынёй 8—10 м. Паўночныя схілы нізкія. Берагі нізкія, вышынёй да 0,5 м. Мелкаводдзе пясчанае і глеістае. Астатняя частка дна возера выслана сапрапелем. Возера мезатрофнае. Дно ўкрыта імхамі, арганічнае жыццё развіта слаба.

У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка. На возеры адзначаны рэдкі ахоўны від раслін — лабелія Дортмана[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 336. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]