Брэднік
Jump to navigation
Jump to search
Брэднік | ||||||||||||||||
![]() Брэднік. Агульны выгляд расліны. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Salix caprea L., 1753 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Брэднік, вярба казіная, вербалоз[4] (Salix caprea), лістападнае дрэва ці высокі куст роду вярба сямейства вярбовых.
Вышыня расліны да 5-10 м. Кара гладкая, зеленавата-шэрая. Лісце шчыльнае, авальнае, распускаецца пазней за кветкі. Каташкі («коцікі») буйныя, шматлікія, з лісточкамі каля асновы, плод — каробачка.
Пашыраны па ўсёй Беларусі: у лясах, сярод хмызняку, на берагах рэк. Народныя назвы: вербалоз, івіна, лаза. Цвіце ў красавіку-маі.
Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная і лекавая расліна. Добры дубільнік і фарбавальнік.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Salix caprea L. (англ.) . The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 21 сакавіка 2011.
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэднік