Брэла
Брэла
| ||||||||||||||||
Брэла (харв.: Brela) — муніцыпалітэт у Спліцка-Далмацінскай жупаніі ў Харватыі, курортны пасёлак на Адрыятычным моры на Макарскім узбярэжжы. Самы паўночны з населеных пунктаў Макарскага ўзбярэжжа. З'яўляюцца папулярным турыстычным напрамкам, дзякуючы сваёй прыроднай прыгажосці і турыстычным традыцыям.
Муніцыпальныя пасёлкі
[правіць | правіць зыходнік]У склад муніцыпалітэта ўваходзяць два населеныя пункты: Брэла (раней Ніжняя Брэла) і Высокая Брэла.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Муніцыпалітэт Брэла знаходзіцца на самым захадзе Макарскага ўзбярэжжа, у 45 км ад Спліта і 15 км ад Макарскай.
Пасёлак Брэла, раней вядомы як Доня (Ніжняя) Брэла, размешчаны ля падножжа гары Біёкава, на працягу 7 км уздоўж дзяржаўнай дарогі D8 - Ядранская магістраль, ад Врулі ў муніцыпалітэце Задвар'е на захадзе да Башка-Вода на паўднёвым усходзе.
Пляж Пунта Рата ў Брэле — знакаміты пляж у Харватыі, вядомы сваімі чыстымі водамі, галечным пакрыццём і маляўнічымі скаламі, што робіць яго адным з самых прыгожых пляжаў на Адрыятыцы. Пунта Рата таксама вядомы сімвалічнай скалой Брэла (Brela Stone), якая з'яўляецца візітнай карткай рэгіёна. У 2004 годзе пляж Пунта Рата трапіў у лік самых прыгожых пляжаў свету па версіі часопіса Forbes. Таксама амерыканскі партал The Huffington Post (з красавіка 2017 года вядомы як HuffPost) у 2014 годзе абвясціў Брэлу месцам мары.[4]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Харвацкая Брэла ўпершыню згадваецца пад назвай «Беройлія» каля 950 года на грэчаскай мове ў працы візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірароднага «Пра кіраванне імперыяй», як адзін з чатырох умацаваных гарадоў старажытнага Нератванскага княства Паганія.
Жыхары Брэлы ў лацінізаванай форме «Brolanenses» згадваюцца ў 1315 годзе ў прывілеі, якім харвацкі князь Юрай Шубіч з горада Кліса прызнае жыхарам Брэлы тыя ж прывілеі, што і іншым падданым тагачаснай камуны Оміш.


Колькасць насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2011года ў муніцыпалітэце Брэла налічваліся 1703 жыхары размеркаваныя ў двух населеных пунктах:
- Брэла - 1 575
- Высокая Брэла - 128
Нацыянальны склад на 2011 год
[правіць | правіць зыходнік]- Харваты - 1664 (97,71%)
- Сербы - 13 (0,76%)
- Немцы - 6 (0,35%)
- Баснякі - 5 (0,29%)
- Чэхі - 2
- Славакі - 2
- Славенцы - 2
- Венгры - 1
- Македонцы - 1
- іншыя - 3
- дэклараваных па рэлігійнай прыналежнасці - 1
- не дэкларуюць - 3
Помнікі і славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Французская дарога ў Біёкава (1810-1811), ахоўная культурная каштоўнасць Рэспублікі Харватыя
- Царква св. Стэфана першапакутніка 1897 года.
- Царква Маці Божай Кармэльскай 1715 г.
- Царква св. Іліі ў Высокай Брэле пачатку XVIII ст. стагоддзя
- Царква Маці Божай Здароўя ў Высокай Брэле XVII ст. стагоддзя
- Царква св. Ніколе ў Высокай Брэле на вышыні 572 м над узроўнем мора з датурэцкай эпохі
- капліцы: св. Рока (1856), св. Кае (1768), Багародзіца на Дубцах (1870)
- Некропаль стэчакоў XIV–XV стагоддзяў
- комплекс будынкаў Бекаўцы - Івандзіча двары на Крычках
- вежа на Палетніцы (387 м) XVI ст., турэцкая Забрдамская вежа ( XVII ст.), форт Герцага, Ілірыйскі замак і інш., у Высокай Брэле.
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]
Турызм з'яўляецца асноўным відам дзейнасці большасці брэляўчан. Месца мае вялікую колькасць турыстычных месцаў у прыватным і гасцінічным размяшчэнні. Насельніцтва па-ранейшаму займаецца рыбалоўствам, вырошчваннем вінаграднай лазы, аліў, а некалі і вішні (Сакалуша - гатунак брэлянскай макарскай вішні).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Register of spatial units of the State Geodetic Administration of the Republic of Croatia
- ↑ Popis stanovništva, kućanstava i stanova 2021. – stanovništvo prema starosti i spolu po naseljima, 2021 Croatian census: population data by age, sex, settlement — Croatian Bureau of Statistics, 2022.
- ↑ List of Croatian settlements and delivery post offices — 2022.
- ↑ Miller. Brela Is The Secret European Beach Retreat You've Been Dreaming About . huffpost.com. HuffPost Life, (16 жніўня 2014). Праверана 5 лютага 2020.