Брэменскі парк рададэндронаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Выява парку
Выява парку
Выява парку
Батаніка
Японскі сад у Батаніка
Скульптура зубра ў парку
Альпійскія горкі

Брэменскі парк рададэндронаў (ням.: Rhododendron-Park Bremen), парк з велізарнай калекцыяй рададендронаў і азалій (46 га), а таксама з батанічным садам (3,2 га), размешчаны ў Брэмене, Германія. Колькасць сартоў рададэндронаў, якія праставлены ў парку, складае 1 000, у тым ліку 500 у батанічным садку. Штогод парк наведваюць каля 300 000 наведвальнакаў. Уваход у парк, за выключэнем сада Батаніка, вольны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парк пачаў працу ў 1933 годзе па ініцыятыве Нямецкага таварыства рададэндронаў на базе былых сельскагаспадарчых угоддзяў і лясоў. Адкрыццё парка для грамацтва адбылося ў 1937 годзе. Першапачаттова парк складаўся з раслін з Мексікі і Каўказа, калекцыямі культурных раслін, лекавых траў, мясцовыя раслін і атрутных раслін. Парк з'ўляўся прыватнай маемасцю да 1935 года, пасля стаў ўласнасцю горада, і быў перанесены ў яго цяперашняе месцазнаходжанне. Калекцыя сада была завершана ў 1949—1950 гг.  Сад Батаніка, які лічыцца найбуйнейшым цэнтрам прыроды Германіі, адкрыўся ў 2003 годзе. У 2007 годзе парк пераведзены ў лік некамерцыйных арганізацый.

Парк азалій і рададэнронаў[правіць | правіць зыходнік]

Часткамі парку з'яляюцца наступныя:

  • Парк Азалій — вялікі ландшафтны парк з ручаямі і газонамі; азаліі месцяцца пад старымі букавымі і дубовыя дрэвамі. Калекцыі ўключаюць дзікія віды з Паўночнай Амерыкі, а таксама гістарычныя сарты з Чэхіі, Германіі і Злучаных Штатаў.
  • Лес рададэндронаў — старая, са шчыльнай расліннасцю, частка парку, з першымі рададэндронамі, пасаджанымі ў 1936 годзе.
  • Парк рададэндронаў — уключае больш за 2000 сартоў рададэндронаў і азалій.
  • Новыя сарты — новыя сарты рододендронаў, створаныя нямецкімі селекцыянерамі, абнаўляюцца кожныя 5 гадоў пры садзейнічанні Нямецкага таварыства рададэндронаў. Апошнія расліны былі пасаджаны ў 2007—2008 гадах.

Батанічны сад[правіць | правіць зыходнік]

Батанічны сад змяшчае наступныя калекцыі:

  • Альпійскі сад
  • Геаграфічныя зоны — расліны з Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, і Балкан.
  • Сад пусташы — верасовыя сарты.
  • Карэнныя флора — каля 1000 з 2000 відаў карэнных раслін, якія растуць на паўночным захадзе Германіі, у тым ліку каля 200 відаў знаходзяцца ў Чырвонай Кнізе Ніжняй Саксоніі і Брэмена, як знікаючыя віды раслін
  • Лекавыя і карысныя расліны — каля 400 сартоў лекавых раслін (адна з самых вялікіх калекцый у Германіі), і каля 200 сартоў сельскагаспадарчых раслін.
  • Рададэндронны сад з дэкаратыўнымі каменнымі горкамі — сарты рададэндронаў з Альпаў, Гімалаяў і гор Кітая і Японіі.
  • Ценявыя расліны

Іншыя сады і паркавыя зоны[правіць | правіць зыходнік]

  • Сад Бансай — сухі Дзэн сад з бансай.
  • Батаніка — Азіяцкая экспазіцыя, якая прадстаўляе разнастайныя драўняныя сарты, у тым ліку рададэндроны з Непала, Тыбета, правінцыі Юньнань і Бірмы, а таксама статуі з Паўднёва-Усходняй Азіі, малітоўныя колы, кітайскі павільён гарбаты, і статуя Буды.
  • Сад Руж — 230 сартоў руж.
  • Сад Водару — ружы, і араматычныя травы, такія як чабор і лаванда.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]