Брэнерскі тунэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэнерскі тунэль
Афіцыйная назва Brennerbasistunnel
Вобласць ужывання чыгуначны
Месца размяшчэння Перавал Брэнер
Агульная даўжыня 55 км
Дата адкрыцця запланавана ў 2026 годзе

Брэнерскі тунэль (ням.: Brennerbasistunnel, італ.: Galleria di base del Brennero) — чыгуначны тунэль ў стадыі будаўніцтва праз Усходнія Альпы пад перавалам Брэнер агульнай даўжынёй у 55 кіламетраў. Тунэль пачнецца ад галоўнага вакзала Інсбрука ў Аўстрыі і скончыцца ў Фартэццы (Італія), замяніўшы частку цяперашняй Брэнерскай чыгункі.