Брэст-Літоўская чыгунка
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Брэст-Літоўская чыгунка — сетка чыгуначных ліній ў 1939—1951 гг., якая звязвала БССР з Заходняй Еўропай, Літвой і Украінай і абслугоўвала Баранавіцкую, Брэсцкую, Гродзенскую, Маладзечанскую, Палескую і Пінскую вобласць. Уключала чыгуначныя лініі: Высока-Літоўск—Ковель, Брэст—Жыткавічы, Баранавічы—Слуцк, Брэст—Негарэлае, Гродна—Ліда—Маладзечна, Андрэевічы—Баранавічы, Стасілаў—Баранавічы—Лунінец і інш. Агульная даўжыня чыгуначных ліній станам на 1950 год складала 1145 км і 600 км вузкакалейных ліній. Упраўленне чыгункі размяшчалася ў Баранавічах. Друкаваны орган з 1940 года — газета «Сталинский маршрут». У 1951 годзе аб'яднана з Мінскім аддзяленнем Заходняй чыгункі ў Мінскую чыгунку.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
- Брэст-Літоўская чыгунка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч; Прадм. М. Ткачова. Т. 2: Беліцк—Гімн. — Мн.: БелЭн, 1994. — 533,[6] с.: іл. — С. 87. — ISBN 5-85700-073-4.